Гасподаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гасподаўскі сельсавет (з 1939 году — Першама́йскі сельсавет[1] ці Первама́йскі сельсавет[2]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Трылесіна[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1917 годзе створаны ў складзе Дрыбінскай воласьці Чавускага (з 4 траўня 1922 году — Горацкага) павету Магілёўскай (з 26 красавіка 1919 году — Гомельскай, з 27 ліпеня 1922 году — Смаленскай) губэрні РСФСР (з 3 сакавіка 1924 году — Беларускай ССР), з 20 жніўня 1924 году — Дрыбінскага (з 8 ліпеня 1931 году — Горацкага, з 12 лютага 1935 году — Дрыбінскага, з 16 верасьня 1959 году — Горацкага, з 29 сьнежня 1989 году — Дрыбінскага) раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Магілёўскай вобласьці[4].

20 красавіка 1939 году вёску Гасподы перайменавалі ў Першае Мая. У сувязі з гэтым Гасподаўскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі.

Адміністрацыйны цэнтар сельсавету шмат разоў зьмяняўся: 1917—1931 — вёска Гасподы, з 1931 году да 20 красавіка 1939 году — вёска Трылесіна, з 20 красавіка 1939 году да 1980-ых гадоў — вёска Першае Мая (перайменавана ў Першамайск), з 1980-ых гадоў — вёска Трылесіна[4]. Па іншым зьвесткам цэнтар сельсавету з 1931 году знаходзіцца ў вёсцы Трылесіна[5][6][7][8].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 году — 10[6]
  • 1 студзеня 1974 году — 17[7]
  • 1 студзеня 1986 году — 14[9]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 609
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  3. ^ Госкартгеоцентр
  4. ^ а б Першамайскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 623
  6. ^ а б Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 158
  7. ^ а б Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 174
  8. ^ Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 241
  9. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 167

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]