Прысутныя месцы (Менск)
Славутасьць | |
Прысутныя месцы
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | пл. Свабоды, 23 |
Каардынаты | 53°54′13.02″ пн. ш. 27°33′26.58″ у. д. / 53.9036167° пн. ш. 27.5573833° у. д.Каардынаты: 53°54′13.02″ пн. ш. 27°33′26.58″ у. д. / 53.9036167° пн. ш. 27.5573833° у. д. |
Аўтар праекту | Л. Садоўскі, К. Хршчановіч |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Прысутныя месцы | |
Прысутныя месцы на Вікісховішчы |
Прысу́тныя ме́сцы — будынак манастырскага корпусу манастыра базылянаў у Менску, які пазьней выкарыстоўваўся як адміністрацыйны. Уваходзіць у Ансамбль Плошчы Свабоды.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Корпус былога манастыра базылянаў быў выкарыстаны для будынку Прысутных месцаў. У 1840 годзе архітэктарам К. Хршчановічам складаецца праект перабудовы манастыра[1]. Працы па рэканструкцыі былі завершаныя да 1852 году[2]. Будынак Прысутных месцаў зь невялікімі зьмяненьнямі дайшоў да нашага часу, да 1982 г. вядомы як Дом прафсаюзаў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будынак манастыра (пл. Свабоды, 23/19) уяўляе сабой трохпавярховы аб’ём прастакутны ў пляне з нутраным дворыкам, арыентаваны галоўным фасадам на плошчу Свабоды. Цэнтральная частка вылучаная неглыбокім рызалітам, завершаная складаным ступеньчатым атыкам. Над галоўным уваходам невялікі балькон з мэталёвай агароджай. Паміж першым і другім паверхамі карнізны пояс. Накрыты вальмавым дахам. Сьцены рытмічна расчлянёныя прастакутнымі аконнымі праёмамі, якія на другім паверсе дэкараваныя прамымі сандрыкамі. Фасад завершаны фрызавым поясам з трыгліфамі й карнізам з сухарыкамі. Плястыка дваровага фасаду ўзбагачаная рызалітамі, плоскімі лапаткамі. У інтэр’еры скляпеньні першага паверху крыжовыя[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ЦДГА РФ у Санкт-Пецярбурзе, ф. 1293, он. 165, спр. 151, арк. 1.
- ^ Syrokomla Wl. Mińsk.—Teka Wileńska, 1957, N l, s. 177.
- ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000238 |
Прысутныя месцы (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў