Мінгерд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мінгерд (Мінгірд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Імя Мінгерд зьмяшчае той жа фармант (-герд-), што і імя Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[1]). Гэты ж фармант празь імя Гудзігерд зьвязвае Мінгерда з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[2]. Тым часам фарманты -мін- і -герд- празь імёны Мінімонт, Монтмін, Гердзімонт і Монтгерд зьвязваюць Мінгерда зь імём Жыгімонт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[3]. Гэтыя ж фарманты празь імёны Мінтаўт, Таўтмін і Таўтгерд зьвязваюць Мінгерда зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[4].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -мін- (германскія імёны Minegis, Minard, Minsuind) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць', а фармант -герд- (германскія імёны Alagart, Herdwic, Hergerdr) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5]. Адзначалася старажытнае германскае імя Minegardis[6] (Mingardus[7][8][9]).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Josepho Mingird (5 кастрычніка 1783 году)[10].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ягнешка Ганусаўна, былая Юр’ева Мінгердовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1596 годзе[11]
  • Марцін Якубавіч Мінгердовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 годзе[12]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  6. ^ Pfahler G. Handbuch deutscher Alterhümer. — Frankfurt an Main, 1865. S. 687.
  7. ^ Mémoires de la Société d’histoire et d’archéologie de Bretagne. T. 10, 1929. P. 64.
  8. ^ Catalogus librorum Bibliothecae Academicae Lausannensis. — Lausanne, 1892. P. 131, 190.
  9. ^ Le livre du recteur: catalogue des étudiants de l’Acad. de Genève de 1559 à 1859. — Geneve, 1860. P. 219.
  10. ^ Sẽnosios Pasvalio bažnyčios knygos. X. 1776–1793 metų jungtuvių metrikų knyga. — Savilaida, 2016. P. 28.
  11. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 99—100.
  12. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 225.