Наваградзкая вобласьць
Выгляд
Наваградзкая вобласьць | |
(Навагрудская вобласць) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | БССР |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Наваградак |
Дата ўтварэньня | 2 лістапада 1939 |
Дата скасаваньня | 4 сьнежня 1939 |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Нава́градзкая во́бласьць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР у 1939 годзе. Утвораная пастановай ЦК КП(б)Б «Пра вобласьці і абласныя цэнтры Заходняй Беларусі» ад 19 лістапада 1939 году[1] (аднак яшчэ 2 лістапада была створаная ўправа НКУС па Наваградзкай вобласьці[2][3]) на тэрыторыі Наваградзкага ваяводзтва Польшчы, пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР.
Абласным цэнтрам стаў горад Наваградак. Аднак паколькі ён знаходзіўся на краі вобласьці, неўзабаве было прынятае рашэньне пра перанос адміністрацыйнага цэнтру ў Баранавічы. 4 сьнежня 1939 году вобласьць была перайменаваная ў Баранавіцкую, якая праіснавала да 1954 году, калі ейныя тэрыторыі былі падзеленыя між Берасьцейскай, Гарадзенскай, Маладэчанскай ды Менскай абласьцямі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Елизаров С.А. Административно-территориальное деление западных областей БССР (сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.) (рас.) // Ровба Е.А. Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси : Материалы Республиканской научно-практической конференции. — Гродно: Учреждение образования «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы», 30 сентября 2004.
- ^ Глава 5. Органы НКВД-МВД по борьбе с бандитизмом и вооруженным националистическим подпольем (1939—1953 гг.) (рас.) Праверана 3 верасьня 2014 г.
- ^ Барановичская область (рас.) Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 — 1991 Праверана 3 верасьня 2014 г.
|