Бітва пад Маладэчнам (1915)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бітва пад Маладэчнам
EasternFront1915b.jpg
Мапа ўсходняга фронту
Дата: 14 верасьня2 кастрычніка 1915
Месца: Маладэчна
Вынік: Перамога Расеі
Супернікі
Сьцяг Расеі Расейская імпэрыяСьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Нямецкая імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Расеі Аляксей ЭвэртСьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Герман фон Эйгорн

Бітва пад Маладэчнам адбылася 14 [ст. ст. 1 верасьня]  — 2 кастрычніка [ст. ст. 19 верасьня] 1915 году падчас Віленскай апэрацыі Першай сусьветнай вайны.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 верасьня [ст. ст. 27 жніўня] 1915 нямецкае камандаваньне, узмацніўшы сваё 10-ае войска рэзэрвамі, пачало наступленьне на Сьвянцяны, у стык 5-аму (генэрал Плевэ) і 10-аму расейскім войскам (генэрал Радкевіч). Гэтыя падзеі атрымалі назву Сьвянцянскага прарыву. З поўначы і поўдня 10-ае нямецкае войска падтрымлівалі Нёманскае і 8-ае войскі. 9 верасьня [ст. ст. 28 жніўня] 1915 нямецкім войскам атрымалася прадраць расейскую абарону паўночней Вількаміра. У прарыў была кінута кавалерыйская група генэрала Гарнье (4 кавалерыйскія дывізіі, яшчэ 2 прыбылі пазьней), якая адкінула расейскую коньніцу і накіравалася ў расейскія тылы.

Бітва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 верасьня [ст. ст. 1 верасьня] 1915 нямецкія войскі занялі Вялейку і падышлі да Маладэчна. Перадавыя конныя разьезды немцаў паглыбіліся ўсходней Менска і дашлі да ракі Бярэзіны, у раёне Барысава, дзе перарэзалі тракт Менск — Смаленск. Аднак нямецкая коньніца, пазбаўленая падтрымкі пяхоты і артылерыі, спыніла сваё наступленьне, і 15- [ст. ст. 2 верасьня] 16 верасьня [ст. ст. 3 верасьня] 1915 яна была спынена часткамі зноў сфармаванага 2-ога расейскага войска. Пад Маладэчнам пачаліся зацятыя баі. У канцы верасьня нямецкая коньніца рушыла на прарыў, ёй атрымалася разарваць лінію абароны расейцаў, але пад самым Маладэчнам яна была спынена, пасьля чаго расейскае войска, карыстаючыся значнай колькаснай перавагай, нанесьла па нямецкіх пазыцыях контраўдар, разграміла нямецкую кавалерыю й выйшла да возера Нарач.

Наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 2 кастрычніка [ст. ст. 19 верасьня] 1915 Сьвянцянскі прарыў быў ліквідаваны, і фронт стабілізаваўся на лініі возера Дрысьвятывозера НарачСмаргоньПінскДубнаТарнопаль.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]