Перайсьці да зьместу

Віленская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віленская вобласьць
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг Беларусі БССР
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Вільня
Найбуйнейшыя гарады Вільня, Ашмяны, Сьвянцяны, Глыбокае, Маладзечна, Вялейка, Докшыцы
Дата ўтварэньня 18 верасьня 1939
Дата скасаваньня 10 кастрычніка 1939
Месцазнаходжаньне Віленскай вобласьці
Віленская вобласьць на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ві́ленская во́бласьць — малачасная адміністрацыйная адзінка Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў складзе СССР, створаная пасьля далучэньня да яе Заходняй Беларусі.

У верасьні 1939 году Чырвоная Армія падчас паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну заняла Вільню, і горад быў улучаны ў склад БССР. У месьце адкрылася газэта «Віленская праўда», а ў партыйных кіраўнікоў БССР нават зьяўлялася ідэя аб пераносе сталіцы БССР зь Менску ў Вільню. Віленская вобласьць была створаная на тэрыторыі калішняга Віленскага ваяводзтва міжваеннай Польскай Рэспублікі. Праіснавала яна не доўга (два тыдні), бо 10 кастрычніка была падпісаная дамова зь Летувой аб перадачы ёй сталіцы вобласьці, а яе адміністрацыйны цэнтар быў перанесены ў Вялейку, і яна ператварылася ў Вялейскую вобласьць, тым часам паўднёвая частка вобласьці была перададзеная ў Баранавіцкую вобласьць.

Утвораная на тэрыторыі Віленскага ваяводзтва. Дзялілася на тыя ж паветы, што і ваяводзтва, але імі кіравалі або камісары, або акупацыйныя войскі Чырвонай Арміі, бо грамадзянскую адміністрацыю ўсюды арганізаваць не атрымалася. Вобласьць ня мела вярхоўнай улады (абласнога савета і іншых ворганаў), бо яна меркавалася як часовая ваенна-грамадзянская адміністрацыя, улада ў якой дэ-факта належала Чырвонай Арміі. Стварэньне вобласьці не было пацьверджана Вярхоўным саветам СССР, і пасьля падпісаньня дамовы аб перадачы Вільні Летуве яна была ліквідаваная.