Агародніцкі сельсавет (Камянецкі раён)
| Агародніцкі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Агароднікі |
| Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
| Насельніцтва |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| | |
Агаро́дніцкі сельсавет (у 1962—1964 гадах — 2-і Агаро́дніцкі) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Агароднікі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Высокаўскага раёну. На момант утварэньня на яго тэрыторыі працавалі 4 пачатковыя школы, вадзяны млын, 4 крамы. 17 красавіка 1962 году, калі да Камянецкага раёну была далучана тэрыторыя скасаванага Высокаўскага раёну, перайменаваны ў 2-і Агародніцкі сельсавет у сувязі з тым, што ў Камянецкім раёне ўжо існаваў сельсавет з назвай «Агародніцкі», пры гэтым апошні быў перайменаваны ў 1-ы Агародніцкі сельсавет. 14 красавіка 1964 году 1-ы Агародніцкі сельсавет скасаваны, а 2-і Агародніцкі ізноў перайменаваны ў Агародніцкі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 7, 13.