Пашукоўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пашуко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці за часам БССР. Цэнтрам сельсавету была вёска Пашукі. На момант утварэньня ў склад сельсавету ўваходзілі 10 паселішчаў (361 двор, 1865 жыхароў), на яго тэрыторыі працавалі 5 пачатковых школ, 2 ветраных і 1 паравы млын, лесапільны завод.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 году неўзабаве пасьля ўваходу тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР і ўтварэньня Берасьцейскай вобласьці, як вынік падпісаньня пакту Молатава — Рыбэнтропа. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Навіцкавіцкага сельсавету. 15 студзеня 1962 году сельсавет у сувязі зь пераносам цэнтру сельсавету перайменаваны ў Навіцкавіцкі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]