Перайсьці да зьместу

Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзяржа́ўны цэнтар карто́графа-геадэзі́чных матэрыя́лаў і зьвестак Рэспу́блікі Белару́сь (Дзяржкартгеацэнтар) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць дзяржаўную палітыку ў картаграфічнай і геадэзічнай сфэрах.

Дзяржаўны картографа-геадэзічны фонд Рэспублікі Беларусь створаны ў мэтах выкананьня пастановы Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 траўня 1993 року № 291 «Аб стварэньні дзяржаўнага картографа-геадэзічнага фонду Рэспублікі Беларусь» загадам Камітэту геадэзіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 1993 року № 58.

Загадам Дзяржаўнага камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (цяпер — Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь) ад 15 траўня 2001 року № 101 Дзяржаўны картографа-геадэзічны фонд перайменаваны ва ўстанову «Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі Беларусь».

У адпаведнасьці з загадам Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2013 року № 233 Тапографа-геадэзічнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белгеадэзія» рэарганізаванае шляхам далучэньня ўстановы «Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі Беларусі».

У адпаведнасьці з Пастановай Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусі ад 27 сакавіка 2009 № 30 Дзяржкартгеацэнтар РУП «Белгеадэзія» ўпаўнаважаны на:

  • фармаваньне, вядзеньне і захаваньне дзяржаўнага картографа-геадэзічнага фонду Рэспублікі Беларусі;
  • правядзеньне экспэртызы тэхнічных праектаў і каштарысаў на вытворчасьць геадэзічных і картаграфічных работ;
  • вядзеньне дзяжурнай даведачнай мапы Рэспублікі Беларусь;
  • вырашэньне пытаньняў стандартызацыі, нармалізацыі і ўпарадкаваньня найменьняў геаграфічных аб’ектаў;
  • вядзеньне Дзяржаўнага каталёгу найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусі;
  • правядзеньне экспэртызы матэрыялаў і зьвестак, атрыманых у выніку выкананьня геадэзічных і картаграфічных работ дзяржаўнага прызначэньня;
  • па стварэньні, абнаўленьні і выданьні (рэдакцыйна-выдавецкая падрыхтоўка) дзяржаўных тапаграфічных мапаў і плянаў, тапаграфічных плянаў населеных пунктаў у графічнай, лічбавай і іншых формах, дакладнасьць і зьмест якіх забясьпечваюць вырашэньне агульнадзяржаўных, міжгаліновых задачаў;
  • па картаграфічным забесьпячэньні дэлімітацыі, дэмаркацыі і праверкі праходжаньня лініі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусі, межаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусі;
  • па праектаваньні, складаньні і выданьні агульнагеаграфічных (тапаграфічных, аглядна-тапаграфічных) і тэматычных (палітычных, адміністрацыйных), у тым ліку спэцыяльных (навукова-даведачных) мапаў, плянаў і атлясаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]