Пульва
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Пульва | |
Выток | тэрыторыя Польшчы |
Вусьце | Заходні Буг |
Краіны басэйну | Беларусь, Польшча |
Даўжыня | 54 км |
Плошча басэйну | 535 км² |
Пу́льва — рака ў Польшчы і Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Заходняга Бугу (басэйн Віслы). Даўжыня 54 км (у тым ліку ў Беларусі 42 км). Плошча вадазбору 535 км² (у тым ліку на Беларусі 457 км²).
Асноўны прыток — Кацерка (правы).
Пачынаецца ў Польшчы, вусьце за 2 км на поўдзень ад вёскі Ставы Камянецкага раёну. Цячэ Прыбужанскай раўнінай, празь места Высокае. Каналізаваныя 18 км рэчышча (ад моста каля вёскі Хмялі да граніцы з Польшчай)[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 300
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 300