Перайсьці да зьместу

Ільля Галкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Галкін
па-расейску: Илья Саввич Галкин
Дата нараджэньня 20 ліпеня (1 жніўня) 1898
Месца нараджэньня Панасюкі, Пружанскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 7 красавіка 1990(1990-04-07) (91 год)
Месца сьмерці Масква, РСФСР
Месца пахаваньня
Месца вучобы Маскоўскі ўнівэрсытэт
Занятак гісторык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы Маскоўскі інстытут філязофіі, літаратуры і гісторыі, Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Вядомы як Ільля Галкін
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Навуковы кіраўнік Мікалай Лукін
Вучні Ігар Дзяменцьеў[d]
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Сайт proza.ru/2009/03/24/901

Ільля́ Са́віч Га́лкін, сапраўднае прозьвішча Га́лка (1 жніўня [ст. ст. 20 ліпеня] 1898, вёска Панасюкі Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 7 красавіка 1990, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі гісторык, гістарыёграф. Доктар гістарычных навук (1956), заслужаны дзяяч навукі РСФСР (1969). Аўтар працаў па ўсеагульнай гісторыі, гісторыі міжнародных адносінаў, гістарыяграфіі, падручнікаў для вну.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Савы Галкі ў вёсцы Панасюкі (цяпер у Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці). З пачаткам Першай сусьветнай вайны сям’я пераехала на Ўладзімершчыну, у Каўроў.

Тут Ільля Галка атрымаў першапачатковую адукацыю, пайшоў у тэхнічую вучэльню пры Маскоўскай чыгунцы, пасьля працаваў фармоўцам ліцейнага цэху ў чыгуначных майстэрнях. Зьмяніў прозьвішча на Галкін, у 1917 мабілізаваны і накіраваны ў Кіеўскую школу прапаршчыкаў.

У 1918 року паступіў у Політэхнічны інстытут у Іванаве-Вазьнясенску, аднак праз тры месяцы далучыўся да шэрагаў Чырвонай арміі і ваяваў супраць Калчака на Ўсходнім фронце.

У 1921 дэмабілізаваны з прычыны здароўя. Працаваў ва ўліковым аддзеле статыстыкі Ўладзімерскага губкаму партыі, пасьля загаднікам улікова-статыстычнага пададдзелу.

Ажаніўшыся зь Еўдакіяй Казловай-Федарук, пераехаў у Аткарскі павет Саратаўскай губэрні. Працаваў настаўнікам, дырэктарам Ломаўскай пачатковай школы, кіраўніком групы ў калёніі для беспрытульнікаў. Сябра КПСС з 1927.

У 1930 паступіў на этналягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту[1] і скончыў у 1932, пасьля скончыў і асьпірантуру (1935).

Працаваў выкладчыкам у Маскоўскім інстытуце філязофіі, літаратуры і гісторыі, абараніў кандыдацкую дысэртацыю, прайшоў шлях да прафэсара. У 1937—1941 быў прарэктарам інстытуту, а з 1941 пасьля далучэньня яго да гістарычнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту, працаваў прарэктарам унівэрсытэту па навучальнай частцы, намесьнікам рэктара, упаўнаважаным Народнага камісарыяту асьветы РСФСР па эвакуацыі ўнівэрсытэту ў Туркмэнскую ССР, Сьвярдлоўск, пасьля ягонаму вяртаньню ў Маскву. З 1943 — рэктар МДУ.

Пасьля сыходу з пасады рэктара ў 1948 року чытаў лекцыі на гістарычным факультэце, працаваў у Акадэміі грамадзкіх навук пры ЦК КПСС. Загаднікам катэдры ўсеагульнай гісторыі Акадэміі (з 1950), пасьля — новай і найноўшае гісторыі краінаў Эўропы і Амэрыкі гістарычнага факультэту (1953—1981) МДУ, адначасна ў 1953—1958 займаў пасаду прарэктара ўнівэрсытэту.

За гады пэдагагічнае працы падрыхтаваў некалькі сотняў дыплёмнікаў, больш за сто кандыдатаў навук. Аўтар больш за 200 навуковых працаў.

Памёр у Маскве 7 красавіка 1990 року. Пахаваны ў Маскве на Вастракоўскіх могілках.

  • Галкин И. С. Австро-Венгрия (1867—1914 гг.). Стеногр. лекции, прочитан. в Высшей парт. школе при ЦК ВКП(б) в 1940—1941 гг. М., 1940.
  • Галкин И. С. Борьба В. И. Ленина против центризма в годы первой мировой войны // Первая мировая война. 1914—1918, М., 1968.
  • Галкин И. С. Буржуазные революции на Востоке в начале XX века Стеногр. лекций, прочитан. в Высшей парт. школе при ЦК ВКП(б) в 1940 — 41 уч. г. М. , 1940.
  • Галкин И. С. Второй Интернационал в период 1889—1914 гг. Стеногр. лекции, прочитан. в Высшей парт. школе при ЦК ВКП(б) в 1940 — 41 уч. г. М., 1941.
  • Галкин И. С. Германия в 1870—1914 гг. Стеногр. лекций, почитан. в Высшей парт. школе при ЦК ВКП(б) в 1940—1941 уч. г. М., 1940.
  • Галкин И. С. Дипломатия европейских держав в связи с освободительным движением народов Европейской Турции в1905 — 1912 гг. М., 1960.
  • Галкин И. С. Записки ректора МГУ. Воспоминания. М., 2004.
  • Галкин И. С. Испания. 1868—1914. М., 1939.
  • Галкин И. С. Италия в 1870—1914 гг. Стеногр. лекции, прочитан. в Высшей парт. школе при ЦК ВКП(б) в 1940—1941 уч. г. М., 1940.
  • Галкин И. С. Историография Новой и Новейшей истории стран Европы и Америки / Под ред. И. С. Галкина. М., 1977.
  • Галкин И. С. В. И. Ленин и развитие советской историографии новой и новейшей истории стран Европы и Америки. М., 1977.
  • Галкин И. С. Н. М. Лукин — революционер, ученый. М., 1984.
  • Галкин И. С. Новая история. 1870—1918 Учебник для 9-го класса сред. школы. М., 1945.
  • Галкин И. С. Новая история. 1871—1917. Учеб. для студентов. пед. ин-тов по ист. спец. / И. С. Галкин, Н. А. Ерофеев, А. Л. Ефимова и др. М., 1984.
  • Галкин И. С. Новейшая история стран Европы и Америки в советской историографии // Новая и новейшая история. 1975. №6.
  • Галкин И. С. Революционная борьба китайского народа в конце ХIХ — начале ХХ века // Преподавание истории в школе. 1955. № 1. С. 16 — 32.
  • Галкин И. С. Создание Германской империи, 1815—1871 гг. М., 1986.[2]

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Илья Саввич Галкин (рас.) Научная сеть. интернет-журнал «Ломоносов» (15 верасьня 2000). Праверана 13 студзеня 2013 г.
  2. ^ Кигим Татьяна. (26 красавіка 2010) Реферат на тему Илья Саввич Галкин советский историк (рас.) coolreferat Праверана 13 студзеня 2013 г.
  • Барсенков А. С. Советская историческая наука в послевоенные годы (1945—1955). М., 1988.
  • Ремарчук В. Илья Саввич Галкин // Ломоносов. 2002. № 6. С. 22 — 43.
  • Ремарчук В. К 250-летию МГУ. Летопись 1920 года // Московский университет. 2003. №22. С. 1 — 2.
  • Советская историография. М., 1996.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Папярэднік
Аляксей Буцягін
Рэктар МДУ імя Ламаносава
1943—1947
Наступнік
Аляксандар Несьмяянаў