Баршчэўскі сельсавет
Выгляд
Баршчэ́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе спачатку Высокаўскага раёну (1940—1962), а потым Камянецкага раёну (1962—1972) Берасьцейскай вобласьці за часам БССР. Цэнтрам сельсавету была вёска Баршчэва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Высокаўскага раёну. На момант утварэньня ў склад сельсавету ўваходзілі 11 паселішчаў з насельніцтвам 3193 чал., на яго тэрыторыі працавалі 3 пачатковыя школы, паравы млын, 5 крамаў, бібліятэка, царква. 17 кастрычніка 1962 году ў сувязі са скасаваньнем Высокаўскага раёну перайшоў у склад Камянецкага раёну. 3 ліпеня 1972 году сельсавет перайменаваны ў Малазводзкі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 8, 19.