Каленкавіцкі сельсавет (Камянецкі раён)
Выгляд
Кале́нкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўлялася вёска Каленкавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 красавіка 1962 году да Камянецкага раёну далучаны Бушміцкі сельсавет скасаванага Высокаўскага раёну. 26 ліпеня 1968 году Бушміцкі сельсавет быў перайменаваны ў Каленкавіцкі[1].
23 чэрвеня 2011 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Амелянец, Бобінка, Ваўкаставец, Каленкавічы, Падбур’е, Радзевічы, Сіпурка, Сьвінева, Юўсічы — перададзеныя ў склад Вярховіцкага сельсавету[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 8
- ^ Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 8