Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Камянецкі раён

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прапаную суполцы праверыць артыкул, дадаць інфармацыі, у каго што ёсьць, і вылучыць у добрыя. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:17, 21 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

На маю думку, для статусу добрага ў памянёным артыкуле бракуе зьвестак і спасылак на друкаваныя крыніцы. Аднак ня ведаю, ці варта яго дапрацоўваць. Цяперашні адм.-тэр. падзел Беларусі - савецкі анахранізм, а калі паглядзець на ягоную гісторыю - дык увогуле жах: абрысы і колькасьць тых раёнаў у 1920-я—1960-я зьмяняліся колькі разоў без хоць-якой лёгікі. Ніякага гістарычнага, а часьцяком і геаграфічнага абгрунтаваньня тут няма. Я сам сьпярша захапіўся напаўненьнем артыкулаў пра раёны, а потым прыйшоў да агучаных вышэй высноваў. Лепей працаваць над добрымі артыкуламі ў іншых, больш вартых кірунках. А пра савецкія раёны і звычайных артыкулаў цалкам дастаткова :) --Казімер Ляхновіч 18:21, 24 сьнежня 2011 (FET)

Вынік: Ідэя вылучэньня ў добрыя не знайшла падтрымкі. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 10:13, 15 кастрычніка 2012 (FET)