Баршчэва (Берасьцейская вобласьць)
Баршчэва | |
трансьліт. Barščeva | |
Краявід каля вёскі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Ратайчыцкі |
Насельніцтва: | 94 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225069 |
СААТА: | 1240855006 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°21′19″ пн. ш. 23°30′55″ у. д. / 52.35528° пн. ш. 23.51528° у. д.Каардынаты: 52°21′19″ пн. ш. 23°30′55″ у. д. / 52.35528° пн. ш. 23.51528° у. д. |
± Баршчэва | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Баршчэ́ва[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паселішча ўпамінаецца ў 2-й палове XV стагодзьдзя ў дакумэнтах запісаў зямельных дач каралём Казімерам, у Берасьцейскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ.
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска і аднайменны маёнтак у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні. Паводле інвэнтару за 1845 г. маёнтак належаў памешчыкам графам Грабоўскім. У склад маёнтку ўваходзілі 4 фальваркі, 5 вёсак, каля 2884 дзесяцін зямлі, 4 карчмы, 2 ветраныя млыны, млын на валавой цязе, 2 вінакурні. Паводле 8-й рэвізіі (1833) тут было 15 дваровых людзей, 836 рэвіскіх душ. У вёсцы на гэты час 35 двароў, 276 рэвіскіх душ. У 1840 г. на сродкі ўладальніцы маёнтку Пелагеі Грабоўскай пабудавана Ануфрыеўская царква.
Паводле 10-й рэвізіі (1857) вёска Баршчэва ў складзе маёнтку Бабічы, які належаў Карловічу, налічвалася 278 рэвіскіх душ. У 1874 г. на вясковых могілках прыхаджанамі пабудавана могілкавая царква Сьвятой Параскевы Пятніцы. У 1885 г. Баршчэва — сяло ў Ратайчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні, 33 двары, 353 жыхары, царква, ветраны млын, карчма. У 1897 годзе ў сяле 65 двароў, 441 жыхар; царква, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасны магазін, карчма, кузьня. У 1905 годзе ў сяле 521 жыхар, у маёнтку — 19 жыхароў.
У 1921—1939 гг. Баршчэва ў Ратайчыцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы. У 1923 г. 18 двароў, 152 жыхары.
У 1940 годзе ў вёсцы 540 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 году — цэнтар Баршчэўскага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 18 жыхароў вёскі.
У 1948 годзе ў 7-гадовай школе 230 вучняў. У 1949 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас «Іскра». З 1953 г. Баршчэва ў калгасе «Ленінскі шлях». З 17 красавіка 1962 году вёска ў Камянецкім раёне, з 3 ліпеня 1972 году ў Малазводскім, з 18 кастрычніка 1982 году ў Ратайчыцкім сельсавеце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1959 год — 431 чалавек; 1970 год — 319 чалавек; 1999 год — 112 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 90 чалавек; 2009 год — 94 чалавек[1]
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвята-Ануфрыеўская царква (1840) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 113Г000329
- Могілкавая капліца, пабудаваная ў 2000-я на месцы Пятніцкай царквы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 175
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі, Энцыкляпэдыя, Том 4, Берасьцейская вобласьць, кніга ІI , Менск, 2007
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Баршчэва (Берасьцейская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў