Камянецкая вежа
Данжон | |
Камянецкая вежа
Камянецкі стоўп Белая вежа | |
![]() Белая Вежа
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Камянец |
Каардынаты | 52°24′17.15″ пн. ш. 23°49′10.28″ у. д. / 52.4047639° пн. ш. 23.8195222° у. д.Каардынаты: 52°24′17.15″ пн. ш. 23°49′10.28″ у. д. / 52.4047639° пн. ш. 23.8195222° у. д. |
Тып будынка | Данжон |
Архітэктурны стыль | раманскі, з элемэнтамі готыкі |
Заснавальнік | Алекса |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Камянецкая вежа на мапе Беларусі ![]() ![]() Камянецкая вежа | |
![]() |
Камяне́цкая ве́жа (мясцовая назва — Камяне́цкі сто́ўп, памылковая назва — Бе́лая ве́жа) — абарончая вежа ў Камянцы, збудаваная ў 1271—1289 гадах архітэктарам Алексам як умацаваньне паўночных межаў Валынскага княства. Сёньня тут месьціцца філія Берасьцейскага абласнога музэю (пачынаючы з 1960 году).
Камянецкая вежа — найбольшае вышынёю (каля 31 мэтра) і ступеньню захаванасьці збудаваньне падобнага кшталту. На тэрыторыі сучаснай Беларусі абарончыя вежы існавалі таксама ў Берасьці, Горадні, Тураве і Наваградку, аднак яны не захаваліся да нашага часу.
Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя летапісныя згадкі пра ўзьвядзеньне Камянецкай вежы датуюцца 1276 годам. Галіцка-Валынскі летапіс захаваў аповед пра заснаваньне Камянцу валынскім князем Уладзімерам Васількавічам:
![]() |
И потом вложил Бог благую мысль в сердце князю Владимиру, задумался он, чтобы где-нибудь за Берестьем поставить город. | ![]() |
На загад валынскага князя Ўладзімера Васількавіча для будоўлі новага гораду быў пасланы «градаруб» Алекса. З дапамогай мясцовага насельніцтва быў збудаваны «столп камен высотою 17 саженей. Подобен удивлению всем зрящим на него».
Дакладная дата будаўніцтва невядомая. На выснове Іпацьеўскага летапіса прынята лічыць, што вежа была збудаваная ў пэрыяд з 1276 году па 1288 год.
Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Замак утвараў сабой закрытую абарончую сыстэму. Як і многія эўрапейскія замкі, ён меў вялікую круглую вежу на насыпаным узгорку, абаронены ўзгоркам і ракою з паўночнага боку, і прылягаючым дваром замка, які быў поўнасьцю разбураны ў 1903. Такі тып motte-and-bailey замка зьяўляецца ў 10 і 11 стагодзьдзях паміж рэкамі Райнам і Луараю і паступова пашыраецца на большасьць заходняй Эўропы і нават на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Вежа з чырвонай цэглы з службовымі і жылымі пакоямі на 5 паверхах унутры была галоўнаю вежаю, што было распаўсюджана ў Францыі і Ангельшчыне да 16 ст. Вежа мае вышыню 30 м, сьцены таўшчынёю 2,5 м, і страху з нахілам.
Драўляны замак ужо да першай паловы XVII ст. ня меў буйных абарончых умацаваньняў. Інвэнтар 1635 году паказвае, што замак меў браму з параднай заляй абкружанай галерэяй. Цэнтар дзядзінца займаў дом з сенцамі, сталоўкай, жылымі і гаспадарчымі памяшканьнямі. Каля яго стаяў дом на дзьве хаты з сенцамі, сьвіран, піўніца, кухня, за валам — сьпіхлер і бровар. У 1728 годзе замак прыйшоў у заняпад: заля над брамаю пераўтварылася ў сьвіран, а на месцы сядзібнага дому былі ўзьведзены фальварачныя пабудовы. У сярэдзіне XVIII ст. замак быў ізноў рэканструяваны: над брамаю ўзьведзена альтанка з кружганкам, на дзядзінцы пабудаваны драўляны палац пад драніцавым дахам і трыма вежкамі на верхнім паверсе. Да 1821 году замак цалкам прыйшоў у заняпад.
Цагляны мур[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вежа цалкам збудаваная з цэглы, што робіць яе ўнікальнай. Цагляныя канструкцыі былі рэдкасьцю ў гэтай частцы Эўропы да канца сярэднявечча, бо вытворчасьць цэглы была дарагою у тыя дні. Да 16 ст. пераважна каменны мур выкарыстоўваўся дзеля ўмацаваньняў, цэркваў і манастыроў, толькі некаторыя часткі інтэр’еру рабіліся з цэглы. У вежы прасочваецца ўплыў заходняй Эўропы, дзе цагляны мур шырока ўжываўся ў канцы 13 — пачатку 14 ст.
Непадобна да вузкіх байніц на ніжніх паверхах, вялікія сьпічастыя вокны і нішы на верхнім паверсе зьяўляюцца выдатным прыкладам раньняй готыкі на Беларусі.
Праёмы вокнаў і нішаў былі атынкованы і пабелены. Вокны былі спраектаваны такім чынам, каб не дапусьціць трапляньня сьвятла ў пакоі, дзе жыла шляхта падчас асады. Шкляныя вокны былі яшчэ адным атрыбутам гатычнай архітэктуры. Відавочна, што рэзыдэнты хацелі стварыць хатнія ўмовы ў галоўнай вежы. Верхняя частка вежы была мела зубцы і ўзор паверхні накшталт цаглянай кладкі.
Частку цэглы экстэр’еру пашкодзілі ці разабралі мясцовыя жыхары, але яе аднавілі ў 1903 годзе, калі археалягічныя дасьледаваньні мелі месца вакол вежы. Спатрэбілася 10000 цаглін.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Камянецкая вежа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|