Рэльеф
Выгляд
(Перанакіравана з «Гарэльеф»)
Рэлье́ф (па-француску: relief, ад па-лацінску: relevo — узьнімаю) — сукупнасьць няроўнасьцей паверхні, разнастайных па абрысах, памерах, паходжаньні, узросту і гісторыі разьвіцьця; адна з састаўных частак ляндшафту. Рэльеф дасьледуе геамарфалёгія.
Формы рэльефу могуць быць дадатныя, або выгнутыя (горы, узвышшы, узгоркі і іншыя), і адмоўныя, або ўвагнутыя (катлавіны, даліны, яры і іншыя).
Паводле памераў формаў вылучаюць:
- мегарэльеф, які ўключае як плянэтарныя формы (мацярыкі, ложа акіянаў), так і формы меншага парадку (горныя сыстэмы, раўнінныя краіны);
- макрарэльеф (горныя хрыбты, узвышшы, грады, раўніны, нізіны);
- мезарэльеф (невялікія грады, камы, озы, лагчыны, яры, катлавіны, западзіны, даліны, тэрасы, грывы, дзюны і іншыя);
- мікрарэльеф (невялікія катлавіны, прамыіны, калдобіны, конусы вынасу, берагавыя валы, невялікі грывы, косы, адвалы, кар’еры і іншыя);
- нанарэльеф (самыя дробныя няроўнасьці)
Утвараецца рэльеф галоўным чынам у выніку працяглага адначасовага ўзьдзеяньня на зямную паверхню эндагенных (унутраных) і экзагенных (зьнешніх) працэсаў.
На мапах рэльеф малююць ізалініямі — лініямі, кожныя кропкі якіх маюць аднолькавую вышыню над узроўнем мора.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с., С. 413
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіслоўнік зьмяшчае матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Рэльеф на сайце «Горнай энцыкляпэдыі» (рас.)