Бэрнардыны
Бэрнардыны | |
Ордэн Братоў Меншых Абзервантаў па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum de Observantia | |
Абрэвіятура | OFM — Ordo Fratrum Minorum (лац.) |
---|---|
Папярэднік | Францішкане. 24 лютага 1209 (815 гадоў таму) заснаваны Францішкам Азіскім у Італіі |
Наступнік |
4 кастрычніка 1897 (127 гадоў таму) |
Дата ўтварэньня | 1 чэрвеня 1517 (507 гадоў таму) |
Тып | мужчынскі жабрацкі рэлігійны ордэн |
Юрыдычны статус | Інстытут кансэкраванага жыцьця - мужчыны |
Мэта | Пашырэньне хрысьціянства |
Штаб-кватэра | General Curia |
Месцазнаходжаньне |
Рым (Італія) Via di S. Maria Mediatrice, 2500165 Roma, Italia[1] |
Матчына кампанія | Каталіцкая Царква |
Зьвязаныя кампаніі |
Ордэн Братоў Меншых Канвэнтуалаў (1517) |
Сайт | OFM |
Бэрнардыны — імя манахаў францішканаў Закону Братоў Меньшых Абзэрвантаў OFM (Ordo Fratrum Minorum de Observantia) (лац.) рэфармаванай галіны манаскага ордэна францішканаў у Каралеўстве Польскім і Вялікім Княстве Літоўскім ад імя прапаведніка Бэрнарда Сіенскага[2].[a]
З XVI ст. Ордэн Братоў Меншых Абзэрвантаў адзін з шасьці Першых Ордэнаў Францішканаў, астатнія гэта Ордэн Братоў Меншых Канвэнтуалаў (1517), Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў (1525), Ордэн Братоў Меншых Босых (1562), Ордэн Братоў Меншых Абьяднаных (1637) і Ордэн Братоў Меншых Рэфарматароў (1532).
Апраналіся манахі бэрнардыны ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачатковае правіла сьвятога Францішка, зацьверджанага Папам, забараніла права ўласнасьці на маёмасьць, патрабуючы ад сяброў прасіць ежу падчас прапаведаваньня. Жабрацтва, якое патрабавалася ад сябраў, была аслаблена ў канчатковым пераглядзе гэтага правіла ў 1223 годзе й ступень выкананьня яго заставалася галоўнай крыніцай канфліктаў і расколаў.
У 1274 годзе Ліёнскі сабор зацьвердзіў чатыры галоўных жабрацкіх манаскіх ордэнаў: францішканаў, кармэлітаў , дамініканаў, аўгустынцаў .
Патрабаваньні выкананьня першапачатковага манаскага правіла (regularis observantia), больш строгага статута Францішка Асізскага зьявіліся ў канцы XIII— пачатку XIV ст. і рэалізаваліся ў XV ст. калі іх падтрымалі чатыры вучоныя італьянскія прапаведнікі — Бэрнард Сіенскі, Якуб Маркскі, Ян Капістран, Альбэрт Сартэанскі. У 1415 годзе францішканскі прапаведнік Бернард Сіенскі зьвярнуўся да папы рымскага Марціна V з просьбай пацьвердзіць першапачатковы статут Францішка Асізскага й Канстанцкі сабор у 1415 годзе задаволіў просьбу францішканскага прапаведніка Бэрнарда Сіенскага. У 1431 годзе пры папе Эўгеніюшы IV-м францішканы-абзэрванты атрымалі права ўвесьці пасаду генэральнага вікарыя. Першым Генэральным Вікарыям стаў Бэрнард Сіенскі. Канчатковы разрыў францішканаў-абзэрвантаў з ордэнам францішканамі-канвентуаламі адбыўся ў 1 чэрвеня 1517 пры папе Льву X.
У 1453 годзе па запыт караля Казімера Ягайлавіча й кардынала Зьбігнева Алесьніцкага ў Кракаў прыбыў прапаведнік францішканаў-абзэрвантаў Яан Капістран і ў наступны год (04.12.1454) быў заснаваны ў Кракаве першы кляштар і касьцёл Сьвятога Бэрнарда Сіенскага[3].
Першыя кляштары бэрнардынаў у Вялікім Княстве Літоўскім былі заснаваны ў XV ст. у Коўне (1468), Вільні (1469), Горадне (1494) і Полацку (1498).
У 1467 быў створаны польскі вікарыят, а на яго аснове ў 1517 — Польская правінцыя Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі Ордэну Братоў Меншых Абзэрвантаў, зь якой у 1530 вылучылася Літоўская правінцыя (у 1570 зноў аб'яднана з Польскай). У 1628 Польская правінцыя падзелена на Вялікапольскую, Малапольскую, Рускую й Літоўскую, а ў 1630 Малапольская, Руская й Літоўская правінцыі абьяднаны ў Польскую (Малапольска-Літоўскую) правінцыю. З апошняй у 1637 вылучылася Руская правінцыя, а ў 1731 – Літоўская.
У XVIII—XIX ст. ордэн бэрнардынаў меў пры сваіх кляштарах сярэднія й пачатковыя школы, бібліятэкі, часам аптэкі. Пасьля паўстаньня 1831 году былі ліквідаваныя ўсе школы, якія трымалі каталіцкія ордэны.
Папа Леў XIII 4 кастрычніка 1897 году пераўтварыў Ордэн Братоў Меншых Абзэрвантаў шляхам аб'яднаньня з Ордэнамі Братоў Меншых Босых (1562) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Discalceatorum[4], Братоў Меншых Абьяднаных (1637) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Recollectorum[5] і Братоў Меншых Рэфарматароў (1532) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Reformatorum[6] у Ордэн Братоў Меншых (Францішканаў) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum[7].
Кляштары Першага Ордэну Братоў Меншых Абзервантаў на тэрыторыі Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Амсьціслаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў (1729—1832, фундатар Ян Юзаф Рамейка-Гурка, харунжы віцебскі, і яго жонка Хрысьціна з роду Гальшанскіх;
- Беніца. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (1700—1852), фундатар Міхал Казімер Коцел, кашталян троцкі;
- Бярэзань. Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1682—1832), фундатар Канстантын Уладзіслаў Пац, надворны харунжы літоўскі;
- Будслаў. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (1504–1858), фундатары Аляксандар, вял. князь ВКЛ, Януш Кішка, ваявода полацкі;
- Берасьце. Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар бэрнардынаў (1605—1830, фундатар Мартын Шышкоўскі, біскуп луцкі, ваявода амсьціслаўскі і староста берасьцейскі Геранім Хадкевіч;
- Валожын. Касьцёл Сьвятога Язэпа (1683—1860), фундатар Юзэф Багуслаў Слушка, гетман польны літоўскі, кашталян віленскі;
- Віцебск. Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў (1676—1832), фундатар ваявода віцебскі Ян Антоні Храпавіцкі;
- Ворша. Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (1631—1832), фундатар Андрэй Млоцкі, староста хелмскі, і яго жонка Хрысьціна з роду Масальскіх;
- Глуск. Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў (1662—1832), фундатар Аляксандар Гіляры Палубінскі, маршалак літоўскі;
- Горадня. Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў (1494—1853, фундатар Аляксандар, вял. князь ВКЛ;
- Друя. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (1646—1850), фундатар Казімер Леў Сапега, падканцлер BKЛ;
- Дуброўна. Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар бэрнардынаў (1624—1832), фундатар Мікалай Глябовіч, кашталян віленскі;
- Іўе. Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў (1631—1858), фундатар Мікалай Кішка Кішка, ваявода мсціслаўскі);
- Лазовіца. (1821—1843);
- Магілёў. Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў (1696—1864), фундатар Тэадор Жавускі, лоўчы рэчыцкі;
- Мазыр. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (1645—1832), фундатар Міхаіл Лонка, маршалак мазырскі);
- Менск. Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў (1624—1868), фундатар Андрэй Кансоўскі, староста краснасельскі;
- Мікулін. Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў (1704—1832), фундатар Марцыян Міхал Агінскі, кашталян віцебскі, і яго жонка Тэрэза з роду Бжастоўскіх;
- Нясьвіж. Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў (1598—1864), фундатар жонка Мікалая «Сіроткі» Гальшка Яўфімія з роду Вішнявецкіх);
- Пінск. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (1705—1832), фундатар Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, гетман ВКЛ, і яго жонка Кацярына з роду Дольскіх);
- Полацак. Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў (1498—1563), фундатар Аляксандар Ягелончык; (1696—1832), фундатар Дамінік Міхал Слушка, ваявода полацкі;
- Рагачоў. Кляштар бэрнардынаў (1794—1832);
- Селішча. Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў (1729—1832), фундатары Язафат Антоні Сялява, падсудак полацкі, і Ян Язэп Рагоза, падчашнік і ротмістар полацкі;
- Слонім. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (1630—1864), фундатары Ян Жарноўскі і Андрэй Радван;
- Слуцак. Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў (1661—1832), фундатар Самуэль Аскерка, земскі мазырскі, палкоўнік каралеўскіх войск),
- Смаляны. Кляштар бэрнардынаў (1628—1655);
- Шумячы. Кляштар бэрнардынаў (1794—1866), фундатар Ян Галынскі;
- Хоцімск. Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1805—1855), фундатар Юзаф Галынскі;
- Юрэвічы. Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы) (1820—1829), біскуп менскі Якуб Дзядзерка перадаў ордэну былы езуіцкі кляштар.
Кляштары Другога Ордэну Братоў Меншых Абзервантаў на тэрыторыі Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манашкі-бернардзінкі першапачаткова сяліліся пры мужчынскіх кляштарах ордэна й не прымалі абавязку сталага жыхарства пры кляштары (кляўзуру). У 1566 папа Піюс V абавязау іх прыняць кляўзуру й 3 манаскія абавязкі. На Беларусі дзейнічалі 4 жаночыя кляштары Бэрнардынаў:
- Берасьце. Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (1624—1831), фундатар Гелена Копцава з роду Дульскіх;
- Горадня. Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (каля 1618—1853), фундатар Геранім Валовіч, жамойцкі староста;
- Менск. Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (1630–1866), фундатар ваявода троцкі Аляксандар Слушка;
- Слонім. Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (1645—1907), фундатар Канстанцыя Юдэщкая-Салатыцкая.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бэрнардыны — другая назва цыстэрыянаў, якая замацавалася за імі з XII ст. пасьля рэарганізацыі ордэна Бернардам з Клерво (1090–1153, кананізаваны ў 1174).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ордэн меншых братоў францысканцаў
- ^ Kantak, Stefan Kamil Juliusz. Bernardyni polscy tom I. 1453-1572. — Lwow: Nakładem prowincij polskiej oo. bernardynów, 1933. — Т. 1. — С. 11. — XXIII,324 с.
- ^ Joannes de Komorowo (1465?—03.11.1536)(pl)Joannes de Komorowo (1466?—03.11.1536). Memoriale Ordinis Fratrum Minorum. (лац.) / wydali Xawery Liske i Antoni Lorkiewicz (пол.) // Wydany nakładem akademii umijetności w Krakowe. Opracowany przez członkow lwowskiej historycznej tejże akademii Monumenta Poloniae Historica. — Lwów: w księgarni Gubrynowicza i Schmidta, 1888. — Т. V. — С. 169, 995, 1113.
- ^ Ordo Fratrum Minorum Discalceatorum
- ^ Ordo Fratrum Minorum Recollectorum
- ^ Ordo Fratrum Minorum Reformatorum
- ^ Ordo Fratrum Minorum
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бернардзінцы. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 — С. 119.
- Карнілава Л. A. Бернардзінцы. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 — С. 21, 22 .
- Людміла Карнілава. Ордэн бернардзінцаў у Беларусі: навучальныя ўстановы. / рэдкал. Уладзімер Конан, Адам Мальдзіс і інш. // Выдавецкая сэрыя: Беларусіка-Albaruthenica. — Менск: Нацыянальны навукова-асьветны цэнтар імя Францішка Скарыны, 1997. — № 6 Ч. 1: Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыянага, міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу дыялогу і сінтэзу. — С. 188—192. — ISBN 985-6419-01-8.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Міцкевіч, В. С. Каталіцкія кляштары XIV – XVIII стст. у межах сучаснай Беларусі. — Менск: Рымска-каталіцкая парафія Св. Сымона і Св. Алены, 2013. — 244 с.
- Bernardyni na Litwie i Białarusi. (пол.) // Przegląd Wileński : газэта. — 1933, 31 grudnia. — № 22. — С. 2—6.
- Bernardyni na Litwie i Białarusi. (пол.) // Przegląd Wileński : газэта. — 1934, 16 stycznia. — № 1. — С. 2—6.
- Bernardyni na Litwie i Białarusi. (пол.) // Przegląd Wileński : газэта. — 1934, 31 stycznia. — № 2. — С. 2—5.
- Bernardyni na Litwie i Białarusi. (пол.) // Przegląd Wileński : газэта. — 1934, 18 lutego. — № 3—4. — С. 2—6.
- Ks. Barącz, Sadok Ułożył Pamiętnik Zakonu WW OO Bernardynów w Polscze. — Lwow: nakładom autora, 1874. — 388 с.
- Kantak, Stefan Kamil Juliusz. Bernardyni polscy tom I. 1453-1572. — Lwow: Nakładem prowincij polskiej oo. bernardynów, 1933. — Т. 1. — XXIII,324 с.
- Kantak, Stefan Kamil Juliusz. Bernardyni polscy tom II. 1573-1795-1932. — Lwow: Nakładem prowincij polskiej oo. bernardynów, 1933. — Т. 2. — XXXI,595,60 с.
- Żyskar, Fryderyk Józefat. Nasze kościoły. Archidiecezija Mohylowska. (пол.). — Warszawa, Petersburg: P. Laskauer, 1913.