Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў (Глуск)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Глуск |
| Каардынаты | 52°53′59,90″ пн. ш. 28°41′29,10″ у. д.HGЯO |
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвято́й Га́нны[1] і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Глуску. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, пасярод замка[a]. Твор архітэктуры барока.
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. Да пачатку XX ст. расейскія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1662—1667 гадох у Глуску з фундацыі Аляксандра Палубінскага збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў. У 1677 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла.
У 1738 годзе замест драўлянага збудавалі мураваны кляштарны корпус[2]. З 1781 году пры касьцёле дзеяла парафіяльная школа (у 1790 годзе было 15 вучняў).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Глуск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар бэрнардынаў і да пачатку XX ст. зьнішчылі кляштарны корпус.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1935 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Будынак перарабілі пад склад стружкавай арцелі, дзе неўзабаве адбыўся пажар. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры.
З 1996 году пад кіраўніцтвам Ірыны Ганецкай праводзіліся археалягічныя дасьледаваньні падмуркаў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была крыжова-купальная буйнамаштабная базыліка. Над сяродкрыжжам 2-схільных дахаў узвышаўся 8-гранны барабан з паўсфэрычным гранёным купалам і ліхтаром у завяршэньні. Сылюэт галоўнага фасаду фармавалі 2-ярусныя чацьверыковыя вежы зь фігурнымі купаламі і трыкутны франтон паміж імі. Роўніца фасаду падзялялася прафіляванымі карнізамі на 5 ярусаў[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычная графіка
- З мапы Г. Ляйбовіча, каля 1760 г.
- З мапы па 1816 г.
- Абмеры 1833 г.
- Абмеры 1833 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
- 1906 г.
- 1906 г.
- 1906 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 24 сакавіка 1918 г.
- 1920 г.
- 1930-я гг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ На гэтым месцы цяпер знаходзіцца местачковы стадыён
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Глуск — касцёл і каталіцкая парафія Святой Ганны, Radzima.net
- ↑ Ганецкая І. Глускі замак: гісторыя аднаго помніка ў асобах // Беларускі гістарычны часопіс. № 9, 2006. С. 22—29.
- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 408.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ганецкая І. Глускі замак: гісторыя аднаго помніка ў асобах // Беларускі гістарычны часопіс. № 9, 2006. С. 22—29.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.