Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў (Амсьціслаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай, аўтэнтычны выгляд
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Амсьціслаў
Каардынаты 54°01′12.72″ пн. ш. 31°43′40.98″ у. д. / 54.0202° пн. ш. 31.72805° у. д. / 54.0202; 31.72805Каардынаты: 54°01′12.72″ пн. ш. 31°43′40.98″ у. д. / 54.0202° пн. ш. 31.72805° у. д. / 54.0202; 31.72805
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў
Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Амсьціславе. Знаходзіцца на гістарычнай Бэрнардынскай вуліцы[a]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла, а таксама драўляных і мураваных кляштарных карпусоў. У наш час у перабудаваным да непазнавальнасьці будынку касьцёла месьціцца сабор Аляксандра Неўскага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1727 або 1729 годзе харунжы віцебскі Я. Рамейка-Гуткоўскі разам з жонкай Крыстынай з Галынскіх фундаваў у Амсьціславе кляштар бэрнардынаў. Манахі ўтрымлівалі 6-клясную гімназію (праіснавала да 1831 году).

У 1775 годзе на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Руіны касьцёла (направа) з боку Траецкай гары, 1860-я гг.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 19 ліпеня 1832 году ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар.

У 1858 годзе адбыўся пажар, які пашкодзіў будынкі. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады ў 1870 годзе гвалтоўна перарабілі касьцёл на царкву Маскоўскага патрыярхату. У перапісцы Сыноду і магілёўскага губэрнатара зазначаецца: «перабудаваць б. бэрнардынскі касьцёл выгадна, бо ён займае месца пры найгалаўнейшым бульварным пляцы»[1].

Найшоўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам царкву закрылі, пазьней перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

У 2000-я гады на купалы над перабудаваным помнікам нанесьлі бліскучае залатое пакрыцьцё, якога там ніколі не было.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект маскоўскай перабудовы касьцёла, 1866 г.

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта быў прастакутны ў пляне 1-нэфавы будынак пад 2-схільным дахам, з трыкутным франтонам у цэнтры і дзьвюма 3-яруснымі купальнымі вежамі. Над алтаром разьмяшчалася невялікая вежка-сыгнатурка.

Па перабудове гэта крыжова-купальны храм з трыма закругленымі рознавялікімі апсыдамі, якія асьвятляюцца высокімі паўцыркульнымі вонкамі. Над сяродкрыжжам узвышаецца купал на 8-гранным сьветлавым барабане. Падобны купал на 2-ярусная вежы-званіцы, разьмешчаны над бабінцам. Тарцы трансэпта завяршаюцца фігурнымі шчытамі. У будынку галоўны і два бакавыя ўваходныя парталы. Бабінец перакрываецца крыжовым скляпеньнем, дадатковыя аб'ёмы і бакавыя алтары — цыліндрычным з распалубкамі, апсыды — конхамі, над цэнтральным аб'ём разьмяшчаецца сфэрычны купал на ветразях. Аўтэнтычны інтэр'ер зьнішчылі за савецкім часам.

Перад царквой стаіць брама ў выглядзе паўцыркульнай аркі з трыма вежамі. Вароты ажурныя, чыгуннае ліцьцё[2].

Кляштарны корпус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1-павярховы кляштарны корпус разьмяшчаўся налева ад галоўнага фасаду касьцёла і меў з тарцу абарончую вежу[3].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі і графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас былога касьцёла — вуліца Леніна, 30

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 440.
  2. ^ Пятросава А. Мсціслаўская царква Аляксандра Неўскага // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 352.
  3. ^ Р. Баравы, Ю. Якімовіч. Каштоўны дакумент па гісторыі беларускай графікі і архітэктуры XVIII ст. // Помнікі культуры. — Менск, Навука і тэхніка, 1985.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  512Г000507

Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Анёльскай і кляштар бэрнардынаў (Амсьціслаў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў