Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (Горадня)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Горадня |
| Каардынаты | 53°40′31,40″ пн. ш. 23°49′39″ у. д.HGЯO |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак на мапе Беларусі Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Падзамчы. Твор архітэктуры барока.
Комплекс Гарадзенскага жаночага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з 2-яруснай брамай-званіцай. У 1853 годзе ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі касьцёл і кляштар, якія перабудавалі пад Барысаглебскі манастыр Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). А па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады цалкам зьнішчылі помнік архітэктуры, на месцы якога збудавалі будынак драматычнага тэатру.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1621 годзе жамойцкі староста Геранім Валовіч заснаваў у Горадні кляштар бэрнардынак на пляцы, выкупленым бэрнардынкамі і падканцлерам Казімерам Сапегам ад пісара Януша Скуміна Тышкевіча ў 1619 годзе і Юрыя Сцыпіёна ў 1621 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1853 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а ў траўні 1854 году перадалі будынкі мужчынскаму Барысаглебскаму манастыру Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Неўзабаве касьцёл перабудавалі пад царкву-мураўёўку, у якой паставілі іканастас, дзе знаходзіўся абраз Маці Божай Адзігітрыі з Каложы[1]. У 1893 годзе ў манастыры асьвяцілі царкву ў імя прападобнага Афанасія Берасьцейскага.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1918 году манастыр стаў цэнтрам беларускага жыцьця, калі сюды ў час Першай сусьветнай вайны з Ружанастоцкага манастыра з-пад Беластоку перавялі дзіцячы прытулак для дзяўчынак. У 1916—1930 гадах у ім знаходзіліся беларускія школа і канцылярыя Беларускай вучыцельскай рады, сакратарыят Беларускага пасольскага клюбу і Беларуская школьна-прытулкавая рада, Беларускі камітэт помачы пацярпелым ад вайны і рэдакцыя газэты «Сялянская гутарка», беларуская кнігарня і Гарадзенскі аддзел Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. У манастарскіх кельлях жылі А. Грыкоўскі, Л. Дзекуць-Малей, А. Кухарчук, А. Шах, С. Кішко, Станіслава Буйло, Д. Лічыцкі, М. Амельянчык, Е. Буднік, Л. Лукашык ды іншыя беларусы[2]. У 1930-я гады ў будынках кляштара працавала кравецкая гімназія.
Пастановай гарвыканкаму ў чэрвені 1951 году былы касьцёл, які займала Будаўніча-мантажная ўправа № 3, перадалі на балянс гарадзенскаму «Горпищеторгу» пад склад. У 1959 годзе яго пазначылі як інтэрнат тонкасуконнага камбіната. У 1977—1984 гадох на месцы зруйнаванага комплексу збудавалі Гарадзенскі абласны драматычны тэатар.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл — 3-нэфавая 1-вежавая базыліка. У выніку маскоўскай перабудовы будынак атрымаў шатровую званіцу і 8-гранны купальны барабан над цэнтрам даху.
Кляштар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кляштарны корпус — 2-павярховы будынак складанай канфігурацыі, які стаяў перад касьцёлам. Аб'ёмы завяршаліся 2-схільнымі дахамі[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- 1852 г.
- Н. Орда, 1861—1869 гг.
- Н. Орда, 1861—1869 гг.
- 1862 г.
- Па маскоўскай перабудове, 1885 г.
- 1891 г.
- 1896 г.
- 1896 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1860 г.
- А. Рорбах, 1861 г.
- А. Рорбах, 1861 г.
- Па маскоўскай перабудове. Ю. Чаховіч, 1876—1885 гг.
- А. Сівіцкі, 1890 г.
- 1899 г.
- 1900 г.
- 1900 г.
- 1904 г.
- Э. Навіцкі, 1908 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1910 г.
- 1910 г.
- 1912 г.
- 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1921 гг.
- Я. Булгак. 1919—1933 гг.
- 1927 г.
- 1930 г.
- З. Харлеўскі, 1931 г.
- чэрвень 1932 г.
- Г. Паддэмбскі, 1932—1935 гг.
- Г. Паддэмбскі, 1932—1935 гг.
- Г. Паддэмбскі, 1932—1935 гг.
- 1933—1939 гг.
- 1933—1939 гг.
- 1935 г.
- Г. Жыўна, 1935—1939 гг.
- 16 жніўня 1937 г.
- 1938 г.
- да 1939 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1944 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Біяграфія гарадзенскіх вуліц. — Гародня — Wrocław, 2012. С. 231.
- ↑ Андрэй Чарнякевіч. Старонкі гісторыі Беларускай Гародні — Прытулак для беларускіх дзетак
- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 410.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Біяграфія гарадзенскіх вуліцаў. Ад Фартоў да Каложы. — Гародня — Wrocław, 2012.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.