Лазовіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лазовіца
трансьліт. Lazovica
Першыя згадкі: 1724
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Клімавіцкі
Сельсавет: Родненскі
Насельніцтва: 106 чал. (2007)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2244
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°33′43″ пн. ш. 32°00′55″ у. д. / 53.56194° пн. ш. 32.01528° у. д. / 53.56194; 32.01528Каардынаты: 53°33′43″ пн. ш. 32°00′55″ у. д. / 53.56194° пн. ш. 32.01528° у. д. / 53.56194; 32.01528
Лазовіца на мапе Беларусі ±
Лазовіца
Лазовіца
Лазовіца
Лазовіца
Лазовіца
Лазовіца

Лазо́віца[1], Лазовіцывёска ў Беларусі, на рацэ Рэкце. Уваходзіць у склад Родненскага сельсавету Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 106 чалавек. Знаходзяцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад Клімавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Асмолавічы (лінія ВоршаУнеча); каля аўтамабільнай дарогі Клімавічы — Касьцюковічы.

Лазовіцы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся езуіцкі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Лазовіцы ўпамінаюцца ў 1724 годзе як уладаньне палкоўніка Яна Кіркора, у якім царква Покрыва Багародзіцы далучылася да Уніі. У 1752 годзе Я. Кіркор фундаваў у мястэчку місію езуітаў. Ён збудаваў місійны дом і касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.

Плянавальную аснову Лазовіцаў складала вуліца над берагам Рэкты, забудаваная жылымі дамамі толькі з аднаго боку, а агароды яе сядзіб спускаліся да ракі[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Лазовіцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. Статус паселішча панізілі да вёскі, з 1784 году зноў мястэчка. Штогод у Лазовіцах праводзіліся 2 кірмашы. На 1783—1784 гады тут было 33 двары.

На 1816 год існавалі аднайменныя мястэчка і сяло. На 1861 год у Лазовіцах было 32 двары, дзейнічалі касьцёл, царква і малітоўны дом, працавалі вадзяны млын і сукнавальня. На 1885 год — 41 двор, штогод 29 чэрвеня і 1 кастрычніка праводзіліся кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя мястэчка (24 двары) і сяло (40 двароў). На 1909 год у мястэчку было 24 двары, у сяле — 42, дзейнічала царква, працавалі царкоўна-прыходзкая школа і вінная крама.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лазовіцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе ў выніку ўзбуйненьня Лазовіцы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Клімавіцкага раёну Калінінскай акругі. На 1926 год тут быў 91 двор. 6 жніўня 1929 году савецкія ўлады стварылі ў Лазовіцах калгас. У 1931 годзе ў мястэчку збудавалі школу. У Другую сусьветную вайну зь сярэдзіны жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году Лазовіцы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.

На 1972 год у Лазовіцах было 67 двароў, на 1986 год — 62, на 1998 год — 61, на 2007 год — 54.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лазовіцы знаходзяцца за 130 км ад Магілёва. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1780 год — 115 чал.; 1783—1784 гады — 176 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 236 чал.; 1884 год — 236 чал.[4]; 1885 год — 238 чал.; 1897 год — 148 чал. у мястэчку Лазовіцах і 264 чал. у сяле Лазовіцах
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 202 чал. у мястэчку Лазовіцах і 269 чал. у сяле Лазовіцах; 1926 год — 465 чал.; 1972 год — 247 чал.[5]; 1986 год — 167 чал.[6]; 1998 год — 141 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 106 чал.[8]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Лазовіцы працуюць клюб і пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плянавальная структура складаецца з крывалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, шчыльная, пераважна драўляная сядзібнага тыпу. У цэнтры сярод жылой забудовы месьцяцца мураваныя і драўляныя грамадзкія будынкі. На поўдні мураваныя 1-павярховыя 1-кватэрныя і 2-павярховыя 4-кватэрныя дамы. На паўночнай ускраіне гаспадарчы сэктар.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Покрыва Багародзіцы (пачатак XX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1752)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu)
  2. ^ Лозовица, Глёбус Беларусі
  3. ^ Мяцельскі А. Лазовіцы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 299.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 768
  5. ^ Бянько У. Лазовіца // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 330.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 110.
  7. ^ Бянько У. Лазовіца // БЭ. Т. 9. — Менск, 1999. С. 102.
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 111.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]