Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Коўна)
Выгляд
Ковенскі сьвятатраецкі або сэмінарскі касьцёл — помнік архітэктуры позьняга рэнэсансу й барока, які па традыцыі зьмяшчае ў сабе ярка выражаныя рысы готыкі ВКЛ.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1624—1634 — збудаваны.
- 1668 — узноўлены пасьля пажару.
- 1898 — рэстаўраваны.
- 1969 — рэканструяваны.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьвятатраецкі касьцёл быў збудаваны пры кляштары бэрнардынаў у стылі позьняга рэнэсансу. У самой архітэктуры храма аднак адчуваецца моцны ўплыў готыкі: контрфорсы, стылізаваныя пад пілястры, вузкія стральчатыя вокны.