Геранім Хадкевіч (сын Юрыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Геранім Хадкевіч
Геранім Хадкевіч. Невядомы мастак, XVII ст.
Геранім Хадкевіч. Невядомы мастак, XVII ст.
POL COA Chodkiewicz.svg
Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1560
Памёр 29 жніўня 1617
Крэменец
Пахаваны Берасьце
Род Хадкевічы
Бацькі Юрый Аляксандравіч Хадкевіч[d]
Сафія Юр'еўна Слуцкая[d]
Дзеці Крыштап Хадкевіч і Ганна Хадкевіч[d]
Дзейнасьць палітык

Геранім Хадкевіч (1560 — 29 жніўня 1617, Крэменец[1]) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канюшы вялікі літоўскі (1588—1593), ваявода амсьціслаўскі (1593—1595), кашталян віленскі і староста берасьцейскі (з 1595).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік магнацкага роду Хадкевічаў гербу «Касьцеша», сын Юрыя, заснавальніка малодшай галіны, і Соф’і з Алелькавічаў.

Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай і Швэцыяй. У часе рокашу Зэбжыдоўскага (1606—1609) забясьпечыў каралю і вялікаму князю Жыгімонту Вазе падтрымку ў Вялікім Княстве Літоўскім[2].

Браў шлюб чатыры разы. Каля 1582 году ўпершыню ажаніўся з Багданай Аляксандрай Палубінскай. У шлюбе нарадзілася адна дачка:

Да 1594 году другі раз ажаніўся з Ганнай Тарла, у шлюбе зь якой нарадзіліся два сыны і пяць дачок:

Трэці шлюб з Даротай Рэй і чацьверты шлюб (з 1613 году) з Соф’яй з Карбачэва (пам. 1635) былі бязьдзетнымі.

Памёр 29 жніўня 1617 году. Спачыў у Берасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dobrowolska W. Chodkiewicz Hieronim (Jarosz) h. Gryf z Mieczem (†1617) // Polski Słownik Biograficzny. T. ІІІ/1, zeszyt 11. — Kraków: Nakładem Polskiej Akademji Umiejętności, 1937. — S. 360.
  2. ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 710.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]