Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў (Селішча)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў
| |
Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Селішча |
Каардынаты | 55°11′19″ пн. ш. 28°25′31″ у. д. / 55.18861° пн. ш. 28.42528° у. д.Каардынаты: 55°11′19″ пн. ш. 28°25′31″ у. д. / 55.18861° пн. ш. 28.42528° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Селішчы. Знаходзіцца на беразе возера Селішча. З савецкіх часоў ня дзее, стаіць у руінах. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1726 годзе з фундацыі падчашніка і ротмістра полацкага Яна Язэпа Рагозы, полацкага падсудка Язафата Антонія Сялявы і ягонай жонкі Элеаноры з Коцелаў у мястэчку Селішчы збудавалі мураваны касьцёл пры кляштары бэрнардынаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Селішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл часткова перабудавалі ў сярэдзіне XIX ст.
3 гвалтоўнай пераробкай пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) касьцёла ў суседнім мястэчку Кублічах (1867 год), тамтэйшае начыньне перанесьлі ў Селішча.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Будынак касьцёла пацярпеў у Другую сусьветную вайну.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта 3-нэфавая базыліка з трансэптам і паўцыркульнай 2-яруснай апсыдай. Галоўны (усходні) фасад флянкуюць 3-ярусныя вежы, паміж якімі шчыт з 3-кутным франтонам, 2 валютамі з бакоў і аркавым акном у цэнтры. Роўніца галоўнага фасаду мае вытанчаную архітэктурную плястыку: 3 ярусы аркавых эксэдраў, высокія лапаткі, тонкапрафіляваныя карнізы, высокі аркавы ўходны праём. Сьцены падзяляюцца шырокімі пілястрамі і лучковымі вокнамі, якія на другім ярусе паўцыркульныя. Цыліндрычныя з распалубкамі скляпеністыя перакрыцьці нэфаў абапіраюцца на 4 масіўныя слупы і магутны пэрымэтральны антаблемэнт. Апсыда вылучаецца з глыбіні цэнтральнага нэфа паміж 2 закрысьціямі.
Інтэр’ер аздаблялі 5 алтароў. Высокімі мастацкімі якасьцямі вылучаўся алтар Сьвятога Антонія з скульптурнай групай у завяршэньні. У галоўным алтары захоўваўся прывезены з Кублічаў абраз Божай Маці ў срэбнай рызе, перад якім былі ўкленчаныя выявы фундатараў касьцёла. Над нартэксам на магутнай арцы разьмяшчаліся хоры, на якіх стаяў барокавы арган. Закрысьція вылучалася багатым сьвятарскім аблачэньнем з выкарыстаньнем слуцкіх паясоў.
Кляштар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да касьцёла з паўночнага боку далучаецца 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак кляштарнага корпусу пад высокім вальмавым дахам[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Па рэканструкцыі, 1913 г.
-
Прэзьбітэрыюм, 1913 г.
-
Хоры, 1913 г.
-
Алтар Сьвятога Антонія, 1913 г.
-
Бочны алтар Пана Езуса, 1913 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Руіны кляштару
-
Інтэр’ер
-
Алтар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000807 |