Перайсьці да зьместу

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (Ворша)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў
Кляштар бэрнардынаў
Кляштар бэрнардынаў
Краіна Беларусь
Места Ворша
Каардынаты 54°30′39.93″ пн. ш. 30°25′18.25″ у. д. / 54.5110917° пн. ш. 30.4217361° у. д. / 54.5110917; 30.4217361Каардынаты: 54°30′39.93″ пн. ш. 30°25′18.25″ у. д. / 54.5110917° пн. ш. 30.4217361° у. д. / 54.5110917; 30.4217361
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Андрэй Млоцкі[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Магілёўскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Аршанскага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, якія атачаў мур з брамай. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл. У наш час у кляштарным корпусе знаходзіцца лякарня.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1636 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза запрасіў у Воршу айцоў-бэрнардынаў. Кляштар фундавалі Андрэй, староста аршанскі, і Крыстына Млоцкія, якія выдзялілі пад яго пляц і 6 маргоў зямлі. Першыя кляштарныя будынкі былы драўлянымі: у 1748 годзе з фундацыі падкаморыны смаленскай Тэрэзы Храпавіцкай збудавалі драўляны касьцёл[1].

У другой палове XVIII ст. на ахвяраваньні месьцічаў збудавалі мураваныя будынкі касьцёла і жылога корпуса[2]. Кляштар займаў шырокі пляц на левым беразе Аршыцы, побач з мостам і ўпрыгожваў Надняпроўе. У 1760 годзе касьцёл пацярпеў ад паводкі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар занялі пад вайсковы склад, аднак у 1817—1819 гады адрамантавалі і вярнулі вернікам. Да 1830-х гадоў дадаліся сьвіран, лядоўня, агароджа з брамай і сажалкі.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар, а будынкі перадалі васкоўцам. Неўзабаве жылы корпус прыстасавалі пад шпіталь.

За савецкім часам ў жылым корпусе разьмяшчалася лякарня.

Касьцёл — 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з прыбудаванай да прэзьбітэра вежай. Інтэр’ер упрыгожвалі пяць алтароў: Вобразу Божага, Апекі Маці Маці Божай, Сьвятой Ганны, Сьвятога Францішка, Сьвятога Антонія. З паўночна-ўсходняга боку да касьцёла далучаўся кляштарны корпус.

Кляштар — прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак з рызалітам.

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 2
  1. ^ Kałamajska-Saaed M. Rosyjskie plany klasztorów skasowanych w roku 1832. T. 2. — Warszawa, 2021. S. 691.
  2. ^ Ярашэвіч А. Аршанскі кляштар бернардзінцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 252.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000891