Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бібліятэка
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
90-летие основания Национальной библиотеки Беларуси.jpg
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (новы будынак)
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (новы будынак)
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°55′53″ пн. ш. 27°38′46″ у. д. / 53.93139° пн. ш. 27.64611° у. д. / 53.93139; 27.64611Каардынаты: 53°55′53″ пн. ш. 27°38′46″ у. д. / 53.93139° пн. ш. 27.64611° у. д. / 53.93139; 27.64611
Аўтар праекту Міхаіл Вінаградаў і Віктар Крамарэнка
Дата заснаваньня 2006
Будаўніцтва 2002 год2006 год
Статус Бібліятэка
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на мапе Беларусі ±
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Commons-logo.svg Нацыянальная бібліятэка Беларусі на Вікісховішчы

Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі разьмешчаны ва ўсходняй частцы гораду Менску.

Будынак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак уяўляе сабой ромбакубаактаэдар вышынёй 72,6 м (20 паверхаў) і вагай 115 000 тон (не лічачы кніг). Пляц забудовы складае 19,5 тыс. м², агульны пляц будынка — 112,6 тыс. м², у тым ліку кнігасховішчы — 54,9 тыс. м². Бібліятэка зьяўляецца адной з самых вялікіх у сьвеце.

Незвычайным зьяўляецца рашэньне падсьвятленьня будынка, якая ўключаецца штодня з заходам сонца і працуе да 24.00. Колер і ўзоры зьмяняюцца штосэкундна.

Гісторыя будаўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект новага будынка быў распрацаваны ў канцы 80-х гадоў і ў 1989 годзе стаў пераможцам на ўсесаюзным конкурсе. Аднак увасобіць яго ў жыцьцё атрымалася толькі праз больш за 15 гадоў.

Будаўніцтва было пачата 1 лістапада 2002 недалёка ад жылога мікрараёна Ўсход-1 і станцыі мэтро «Усход». Прыёмка першага пускавога комплексу, які ўлучаў кацельню зь інжынэрнымі сеткамі, вычышчальныя будынкі, сыстэму энэргазабесьпячэньня, вонкавыя інжынэрныя сеткі былі праведзеныя ў кастрычніку 2005. Былі таксама праведзеныя працы па добраўпарадкаваньні прылеглай тэрыторыі.

Другі пускавы комплекс, прыёмка якога была завершаная ў канцы сьнежня 2005 году, мяркуе ўвод у дзеяньне кнігасховішча, чытальных зал і службовых памяшканьняў, усіх інжынэрных і інфармацыйных сыстэм, а таксама сацыякультурнага цэнтру. У яго ўваходзяць шматфункцыянальная канфэрэнц-заля, цэнтар дзелавых сустрэч і перамоў, музычна-мастацкі салён, музэйны комплекс, мастацкая галерэя.

Пуск трэцяй чаргі прадугледжвае пачатак эксплюатацыі комплексу інфармацыйна-тэхналягічных сыстэм, забясьпечвальных працу пэрсаналу і абслугоўваньне карыстачоў, цэнтру міжнародных сустрэч, які ўлучае ў сябе офіс прэзыдэнта Беларусі, дзьве канфэрэнц-залі і залі самітаў і памяшканьняў, якія да іх прымыкаюць. Увод у дзеяньне гэтых аб’ектаў, які павінен быць ажыцьцёўлены да 31 траўня 2006 году, дазволіць адкрыць бібліятэку для чытачоў.

У поўным аб’ёме комплекс інфармацыйна-тэхналягічных сыстэм (чацьвёрты пускавы комплекс) пачне функцыянаваць у кастрычніку 2006 году.

Конкурс на пастаўку сыстэм захоўваньня дадзеных і сэрвэраў апрацоўкі інфармацыі выйграла кампанія «Х’юлет Пакард». Паводле яе прадстаўніка, рашэньняў такога ўзроўню на сёньняшні дзень у СНД няма.

10 студзеня 2006 пачалося перасоўваньне кніжных фондаў у новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Да 11.00 да будынка пад’ехаў грузавы аўтамабіль з трыма тонамі літаратуры на розных мовах і пэрыядычнымі выданьнямі, загружанымі ў адмысловыя кантэйнэры. Яго сустракалі кіраўнікі Мінгарвыканкаму і Міністэрства культуры, а таксама супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі. Да 31 студзеня ў новы будынак мае быць перавезены абменна-рэзэрвовы фонд бібліятэкі. Ён налічае больш 358 тысячаў адзінак і прызначаны для арганізацыі ўнутрыдзяржаўнага і міжнароднага кнігаабмену.

Па стане на 21 сакавіка завершаны пераезд у новы будынак асноўных фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Усяго да 1 траўня ў новы будынак мае быць перавезена больш за 8 млн друкаваных і рукапісных выданьняў, а таксама іншых дакумэнтаў на розных носьбітах інфармацыі. Рарытэтныя выданьні, у тым ліку старадрукаваныя, будуць перавезеныя ў апошнюю чаргу і разьмешчаныя на восьмым паверсе бібліятэкі.

Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі быў адчынены 16 чэрвеня 2006 году. Адкрыцьцё некалькі разоў адкладалася праз тое, што будаўнікі не пасьпявалі скончыць зь недаробкамі. У цырымоніі адкрыцьця прымаў удзел прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, яму жа быў уручаны чытацкі квіток № 1.

Чуткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неўзабаве пасьля пачатку будаўніцтва некаторыя сродкі масавай інфармацыі пачалі распаўсюджваць чуткі аб тым, што нібы беларускія архітэктары і канструктары ня здольныя правільна стварыць такі нетыпавы і ў чымсьці ўнікальны будынак, і таму пры праектаваньні не былі ўлічаныя ўсе нюансы. Сьцьвярджалася, што пад месцам будаўніцтва разьмешчана балота і будынак даў моцнае ўляганьне, што само будаўніцтва вядзецца ў аўральным рэжыме і праз гэтае на ім дзясяткамі гінуць працоўныя. Зьяўленьне ў прэсе падобнага роду здагадак спарадзіла сярод жыхароў Менску і ўсёй Беларусі хвалю чутак і вымусіла галоўнага інжынэра аб’екта, намміністра культуры і іншых адказных за будаўніцтва асобаў неаднаразова выступаць з аспрэчаньнямі. У прыватнасьці, галоўны інжынэр паказаў[1], што будаўніцтва вядзецца пад цьвёрдым кантролем, за ўвесь час на аб’екце загінуў адзін працоўны, які ў дождж схапіўся за электрычныя правады. Уляганьне будынка вагай 115 000 тон (удвая цяжэй Астанкінскай вежы) складае 5 сантымэтраў, і пасьля завозу кніг агульнай вагой 20 000 тон павялічыцца яшчэ на 8-10 мм.

Здарэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2009 г., у Дзень г. Менску, з 3-га паверху бібліятэкі выпаў і разьбіўся мужчына. Газэта «Комсомольская правда в Беларуси» паведаміла, што яго імкнулася дагнаць міліцыя. Намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі, палкоўнік міліцыі Яўген Палудзень заявіў, што ў бібліятэцы ў гэты дзень працавалі супрацоўнікі аховы і Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, якія, па словах Я. Палудня, «імкнуліся выратаваць гэтага грамадзяніна»[2].

Фінансаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі 2 чэрвеня 2006 году падпісаў дакумэнт, які абавязаў разьлічыцца з прадпрыемствамі, якія працавалі на будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі, да 10 чэрвеня таго жа году. Аднак гэтае даручэньне не было выканана. Сямі прадпрыемствам, якія будавалі бібліятэку, дагэтуль не вярнулі грошы, агульнай сумай каля 614 мільёнаў 874 тысячы рублёў. Сярод прадпрыемстваў-крэдытораў апынулася ААТ «Прафтэхмантаж» і наваполацкае ААТ «Нафтазаводмантаж», таксама ААТ «Магілёўтэхмантаж», якое займалася мантажом шкла верхняй часткі бібліятэкі, так званых граняў «дыямэнта». Па запэўненьнях службоўцаў, дзяржава зможа заплаціць ім толькі ў канцы 2009 году[3].

Паслугі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліятэчныя фонды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цяперашні час аб’ём кніг на расейскай мове саступае толькі аб’ёму Расейскай нацыянальнай бібліятэкі. На пачатак верасьня 2008 году бібліятэка ўтрымлівае больш за 8,5 млн адзінак захоўваньня на розных носьбітах.

База дадзеных[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На верасень 2008 году — 110 баз дадзеных (самы вялікі ў дзяржаве набор)

Віртуальная чытальная заля[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падаваньне дыстанцыйнага доступу да фондаў.

Мерапрыемствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Верасень 2008[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зала беларускай літаратуры: юбілейная выстава «Жывая думак прыгажосьць» (з 6 падзелаў, звыш 80 выданьняў), прысьвечаная 70-годзьдзю са дня нараджэньня Анатоля Сямёнавіча Грачанікава[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусісховішча мультымэдыйных матэрыялаў