Перайсьці да зьместу

Рагозіна (Віцебская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рагозіна
трансьліт. Rahozina
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Арэхаўскі
Насельніцтва: 12 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211026[1]
СААТА: 2236850036
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°39′10″ пн. ш. 30°30′57″ у. д. / 54.65278° пн. ш. 30.51583° у. д. / 54.65278; 30.51583Каардынаты: 54°39′10″ пн. ш. 30°30′57″ у. д. / 54.65278° пн. ш. 30.51583° у. д. / 54.65278; 30.51583
Рагозіна на мапе Беларусі ±
Рагозіна
Рагозіна
Рагозіна
Рагозіна
Рагозіна
Рагозіна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Раго́зіна[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 13 км на паўночны ўсход ад Воршы і за 2 км на поўнач ад міжнароднай аўтамагістралі Корк — Омск (у межах Беларусі — магістраль М1). Рагозіна ўваходзіць у склад Арэхаўскага сельсавету.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска разьмяшчаецца на адлегласьці 1—2 км на паўднёвы ўсход ад месца злучэньня старадаўніх шляхоў Днепра-Дзьвінскага вадападзелу Дуброўна (рака Дняпро) — Бабінавічы (рака Лучоса)[3] й Ворша (рака Дняпро) — Бабінавічы (рака Лучоса) — Віцебск (рака Дзьвіна) пры перасячэньні ракі Выдрыцы, левага прытоку Аршыцы (цяпер у межах Арэхаўску).

Першае ўпамінаньне — пачатак XV стагодзьдзя як сядзіба (дварэц) Сьцяпана Рагозіча.

«[1500 — —] ... Фотьяну Шенбелю дан дворец Степана Рогозіча, бояріна рошскогож...»[4]


У XVII–XVIII стагодзьдзях вёска Рагозіна – уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.[5]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22.07.1773 году Рагозіна ў Аршанскім павеце Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[6]

У 1783 годзе вёска Рагозіна — уладаньне князя Рыгора Пацёмкіна.[7] З 1792 году ва ўласнасьці Любамірскіх у маёнтку Межаўскі ключ. Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст.[8]

У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 317 дзесяцін зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Арэхаўскае царквы Сьвятой Тройцы й уваходзілі ў Андрыянаўскае сялянскае таварыства.[9]

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 113 чалавек[10]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 32 чалавекі; 1910 год — 28 двароў, 107 мужчын, 99 жанчын;[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 12 чалавекі;
  • Старажытнае гарадзішча ва ўрочышчы Гарадок. Прадаўгаватае (40×60 м) па лініі поўнач-поўдзень, са стромкімі схіламі, вышынёй амаль 10 мэтраў, узвышаецца над вёскай побач з Дубровенскім трактам. У агаленьнях культурнага пласта сустракаюцца аскепкі вырабаў ляпной керамікі трох культур: мілаградзкай, днепра-дзьвінскай і штрыхаванай. На паўднёва-ўсходняй частцы ляжаць два вялізныя каменныя крыжы больш за мэтар у даўжыню і каля трыццаці сантымэтраў у таўшчыню. На паверхні аднаго зь іх выбіты крыж. Побач з гарадішчам існавала селішча.[11]
  • Могілкі на высокім пагорку ля паўночнай ускраіны вёскі. Шмат крыжоў разнастайных памераў і колераў.[11]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 66
  3. ^ Топографическия примечании на знатнейшия места путешествия Ея Императорскаго Величества в Белорусския наместничества.. — СПб.: Импер. акад. наукъ, 1780. — С. 82. — 134 с.
  4. ^ Lietuvos Metrika / Algirdas Baliulis. — Vilnius: Lietuvos istorijos instittutos, 2007. — Т. Knyga Nr. 6 (1494-1506). — С. 228, № 352. — ISBN 978-9986-780-95-3 (6 knyga)
  5. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (Г-4), 298
  6. ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведнік. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186.
  7. ^ Российский государственный архив древних актов.(недаступная спасылка) Материалы генерального и специального межевания Межевой канцелярии и местных межевых учреждений по МОГИЛЕВСКОЙ губернии 1776—1918 гг. Ф. 1319. Опись 1. Картон 16 Пачатак 5.09.1783. Полевые записки № 812.
  8. ^ Планы генерального межевания России 1783—1790 гг.
  9. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 107 (№ 6). — 250 с.
  10. ^ Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 374. — 613 с.
  11. ^ а б Свѣдѣнія 1873 г. о городищахъ и курганахъ / Спицынъ А. А.. — Извѣстія императорской археологической коммисіи. — С.-Петербург: Императорская Археологическая Комиссия, 1903. — Т. Выпускъ 5-й. — С. 49. — 127 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]