Карабішчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Карабішчы
трансьліт. Karabiščy
Карабішчы
Дата заснаваньня: 18 ст.
Былая назва: Карабішча[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Арэхаўскі
Насельніцтва: 2 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211026[2]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′20″ пн. ш. 30°30′36″ у. д. / 54.63889° пн. ш. 30.51° у. д. / 54.63889; 30.51Каардынаты: 54°38′20″ пн. ш. 30°30′36″ у. д. / 54.63889° пн. ш. 30.51° у. д. / 54.63889; 30.51
Карабішчы на мапе Беларусі ±
Карабішчы
Карабішчы
Карабішчы
Карабішчы
Карабішчы
Карабішчы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Карабішчы́[3]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 11 км на паўночны ўсход ад Воршы й за 500 м на поўнач ад міжнароднай аўтамагістралі КоркОмск (у межах Беларусі — магістраль М1). Карабішчы ўваходзяць у склад Арэхаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карабішчы

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска вядома з 18 стагодзьдзя як уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[1]

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22.07.1773 году Карабішчы ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць. [4]

З 1792 году ва ўласнасьці Любамірскіх у маёнтку Межаўскі ключ. Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст.[5] Вёска адносілася да прыходу ўніяцкай Сьвята-Ільлінскай царквы ў сяле Высокае.[6] [7]

Пасьля рэформаў другой паловы XIX стагодзьдзя зьявіліся першыя хутары ў Аршанскім павеце ў 1880-х гадах і ў пачтку XX стагодзьдзя большасьць вяскоўцаў жыла на хутарах, трымаючы уласную гаспадарку. [8] Сярод вяскоўцаў былі рамесьнікі (шаўцы й краўцы).[9] У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 303 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Арэхаўскае царквы Сьвятой Тройцы й уваходзілі ў Высокаўскае сялянскае таварыства.[10]

Наіноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня Аршанскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Аршанскі раён (09.09.1946 год — 17.12.56 год Арэхаўскі раён), Віцебская вобласьць. У 1935 годзе ўлады зьліквідавалі хутарскія гаспадаркі й утварылі калгас «Ленінскі прызыў» — вёскі Рагозіна й Карабішчы.[11]

Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў. У ваколіцах вёскі захаваліся фрагмэнты з моцнай сыстэмы ўмацаваньняў «Усходняга вала»(de) (Ostwall) па лініі р. НарваПскоўВіцебскВорша — р. Дняпро.

27 траўня 1950 году вёска далучана да калгаса «Маяк камуны» з цэнтарам у сяле Высокае (з 1984 году ў вёсцы Купёлка) Высокаўскага сельсавету Аршанскага раёну [12]

Рэспубліка Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

04 сьнежня 2003 году калгас пераназваны ў сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Маяк камуны», а ў 2007 годзе пераўтвораны ў Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Маяк — Высокае».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 2 чалавекі;
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 10 чалавек; 1910 год — 32 двары, 123 мужчыны, 125 жанчын;[10]
  • XIX стагодзьдзе: 1884 год — 19 двароў, 130 чалавек;[9] 1857 год — 128 чалавек;[7]


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84(Д-4), 315. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  2. ^ Белпошта
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 65
  4. ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведнік. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186.
  5. ^ Планы генерального межевания России 1783—1790 гг.
  6. ^ А. М. Сементовскій, Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 131.
  7. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 375. — 613 с.
  8. ^ Кофод А. А. Крестьянские хутора на надельной земле.. — С.-Петербург: Типография Ф.Вайсберга и П.Гершунина, 1905. — Т. 1. — С. 118, 219. — 283 с.
  9. ^ а б А. С. Дембовецкій. Опыт описанія Могилевской губерніи. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 2. — С. 346. — 1000 с.
  10. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 107. — 250 с.
  11. ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 504, 278 ед. хр. 1935-1950. Ліквідаваныя сельскагаспадарчыя арцелі (калгасы) Арэхаўскага раёну Віебскай вобласьці.
  12. ^ "Занальны дзяржаўны архіў у Воршы" ф. 1125, 273 ед. хр., 1946-2007. Сельскагаспадарчы каапэратыў "Маяк Камуны" (СПК "Маяк Камуны"), в. Купелка Высокаўскага сельсавета Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Менск: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7.
  • Аляксандар Шынкевіч. Очерки о земле Оршанской/ Природа, история, народные предания, старина. — Барань: 2013. — С. 228, 295. — 844 с..