Рамальдава
Рамальдава лац. Ramaldava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Арэхаўскі |
Насельніцтва: | 42 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211397[1] |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°45′24.3″ пн. ш. 30°31′53.7″ у. д. / 54.75675° пн. ш. 30.531583° у. д.Каардынаты: 54°45′24.3″ пн. ш. 30°31′53.7″ у. д. / 54.75675° пн. ш. 30.531583° у. д. |
± Рамальдава |
Рама́льдава[2] — вёска ў Беларусі, каля Арэхаўскага возера. Уваходзіць у склад Арэхаўскага сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 23 км на паўночны ўсход ад Воршы. Празь вёску праходзіць аўтамабільная дарога Лёзна — Арэхаўск (Р109).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ромвальд, Ромвальт або Ромальд (Romuald, Romualt, Romald) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румель, Румш, Румбольд; германскія імёны Rummel, Rumsch, Rumbold) паходзіць ад гоцкага *hrôms[4], германскага hruom 'слава, славутасьць'[5], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рынгвальд; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Ringolt) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6]. Такім парадкам, імя Рамвольт азначае «слаўны ўладаю»[7]. Больш пашыраная ў славянскіх мовах форма адпаведнага германскага імя — Рамуальд[8][9].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]10 кастрычніка 2013 году Клюкаўскі сельсавет ліквідавалі, вёску перадалі ў склад Арэхаўскага сельсавету[10].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 86 чалавек
- 2010 год — 42 чалавекі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 884.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 151.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 188.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 171.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)