Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2019 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
2016
 Сьцяг Беларусі
Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2019 году
17 лістапада 2019

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня прайшлі 17 лістапада 2019 году, будзе абрана 110 дэпутатаў па аднамандатных акругах.

18 лістапада 2019 году кіраўніцтва Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ абнародавала Заяву «Аб фальсіфікацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і непрызнаньні іх за сапраўдныя». Згодна з Заявай «па зьвестках назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі для галасаваньня 17 лістапада зьявілася ня больш за 20 % выбаршчыкаў». У Заяве адзначалася: «У выніку дакладнай фіксацыі назіральнікамі парушэньняў галасаваньня рэжымныя ўлады, міліцыя і кіраўнікі выбарчых камісіяў пачалі масава выдаляць афіцыйных назіральнікаў з участкаў галасаваньня». Урэшце падкрэсьлівалася: «Назіральнікі адзначылі шматкроць завышаныя прыпіскі колькасьці прагаласаваных у час папярэдняга галасаваньня»[1].

З 1996 году Эўразьвяз і ЗША не прызнавалі вынікаў ніводнае выбарчае кампаніі, вінавацячы беларускую ўладу ў злоўжываньнях і фальсыфікацыях. Прэтэнзіі заходніх краінаў да беларускіх выбараў зрабіліся прычынай для ўвядзеньня шматлікіх санкцыяў.

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод магчымых удзельнікаў парлямэнцкіх выбараў налічваецца 15 афіцыйна зарэгістраваных партыяў Рэспублікі Беларусь, а таксама шэраг незарэгістраваных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў, беспартыйных кандыдатаў і моладзевых рухаў. Колькасьць удзельнікаў па некаторых меркаваньнях можа значна павялічыцца з моманту апошніх парлямэнцкіх выбараў, можа таксама зьмяніцца расклад палітычных сілаў у парлямэнце. Паводле некаторых зьвестак, частка палітычных партыяў можа ісьці на выбары і неафіцыйнай кааліцыяй.

Сацыялягічныя апытаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сацыялягічнае апытаньне Камуністычная партыя Беларусі
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці Партыя «Зялёныя» Аб’яднаная грамадзянская партыя Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларуская сацыяльна-спартовая партыя Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Грамада» Партыя левых «Справядлівы сьвет» Беларуская патрыятычная партыя Беларуская аграрная партыя Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды Партыя БНФ Рэспубліканская партыя Рух «Гавары праўду»+Беларускі нацыянальны кангрэс (неаф.) Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (неаф.) Грамадзкае аб’яднаньне «Партыя Радыкальных Дэмакратаў» (неаф.)+іншыя
Інстытут сацыялёгіі Нацыянальнай Акадэміі навук[2][3] Ліпень-жнівень 2017 году 2,6 % 2,6 % 2,3 % 2,2 % 1,9 % 1,7 % 1,6 % 1,6 % 1,5 % 1,5 % 1,1 % 1,1 % 0,9 % 0,7 % 0,7 % -

Фактар беспартыйных[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зыходзячы з сацыялягічнага апытаньня Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай Акадэміі навук, палітычныя партыі разам маюць толькі 24 % падтрымкі. Згодна з вынікамі парлямэнцкіх выбараў 2016 году, яшчэ 9,57 % падтрымлівае варыянт «Супраць усіх». Такім чынам, на думку некаторых, каля 66,43 % на выбарах 2020 году маюць магчымасьць атрымаць беспартыйныя, каля 24 % партыі і яшчэ каля 9,57 % стане пратэстным электаратам. Гэта можа стаць чарговым зьніжэньнем выбарных вынікаў беспартыйных (з 67,01 % у 2016 да тэарэтычна 66,43 % у 2020), якія традыцыйна складаюць большасьць у беларускім парлямэнце. Аднак і аб’яднаны рэйтынг партыяў паказаў невялікае ўзбуйненьне ў параўнаньні з 2016 годам (23,42 % у 2016 супраць тэарэтычна 24 % у 2020). Таму фактар беспартыйнасьці застаецца вельмі значным на будучых парлямэнцкіх выбарах.


Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя Колькасць
Вылучыла кандыдатаў Абраных дэпутатаў
Ліберальна-дэмакратычная партыя 107 17.11.2019
Аб'яднаная грамадзянская партыя 56 17.11.2019
Партыя БНФ 38 17.11.2019
Камуністычная партыя Беларусі 54 17.11.2019
Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» 33 17.11.2019
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 43 17.11.2019
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці 43 17.11.2019
Беларуская патрыятычная партыя 16 17.11.2019
Беларуская партыя «Зялёныя» 7 17.11.2019
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ 0 0
Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» 20 17.11.2019
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды 1 17.11.2019
Рэспубліканская партыя 6 17.11.2019
Беларуская аграрная партыя 1 17.11.2019
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя 1 17.11.2019
Партыя свабоды і прагрэсу 0 0
Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 27 17.11.2019
Беларуская партыя працоўных 0 0
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) 0 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]