Правы чалавека ў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Правы́ чалаве́ка ў Белару́сі выклікаюць сталую занепакоенасьць недзяржаўных арганізацыяў, незалежных журналістаў, нацыянальных меншасьцяў і апазыцыйных дзеячоў. З 1997 року Беларусь выключаная з Рады Эўропы за фальсыфікацыі вынікаў рэфэрэндуму 1996 году і сфармаваньня новага парлямэнту. На Захадзе Беларусь называюць «апошняй дыктатурай Эўропы»[1], «апірышчам тыраніі»[2], а фактычны кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка сам сябе называе «аўтарытарным кіраўніком»[3].

Дзясяткі беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у палітычных рэпрэсіях, гвалтоўных зьнікненьнях, прапагандзе і выбарчых фальсыфікацыях, уключаныя ў сьпісы непажаданых асобаў ЗША і Эўразьвязу.

Асабліва значна колькасьць палітвязьняў у Беларусі павялічылася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 року і наступных пратэстаў, у часе якіх некалькі асобаў былі забітыя спэцвойскамі.

Выбары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 ліпеня 1994 року Аляксандар Лукашэнка перамог на першых прэзыдэнцкіх выбарах, набраўшы 80,3% галасоў. З тае пары ніводныя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары і рэфэрэндумы не прызнаныя ні АБСЭ, ні ААН, ні Эўразьвязам, ні ЗША. Кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ўключаная ў чорныя сьпісы за фальсыфікацыі вынікаў галасаваньняў.

Пратэсты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 року жорстка разагнала міліцыя; сотні актывістаў, у тым ліку і кандыдаты ў прэзыдэнты, былі арыштаваныя і катаваныя.

У 2020 року беларускія ўлады арыштоўвалі палітычных апанэнтаў, у тым ліку патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, яшчэ да пачатку выбараў. У часе пасьлявыбарчых пратэстаў тысячы мірных пратэстоўцаў былі арыштаваныя. Ужо 14 жніўня, празь 5 дзён пасьля выбараў, Эўрапейскі Зьвяз увёў санкцыі супраць дзяржаўных чыноўнікаў у сувязі з сыстэматычнымі парушэньнямі правоў і катаваньнямі.

Свабоды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свабода прэсы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама: Цэнзура ў Беларусі

З 2000-х рокаў Рэпартэры бязь межаў вызначаюць Беларусь найгоршай сярод усіх эўрапейскіх дзяржаваў у індэксе свабоды прэсы[4].

Freedom House з 1998 року ў сваім рэйтынгу «Свабоды ў сьвеце» залічвае Беларусь да «несвабодных»[5][6]. Дзяржаўныя СМІ цалкам залежныя ад улады. Звыклымі сталі цкаваньне і цэнзураваньне незалежных мэдыяў. Такія незалежныя журналісты, як Ірына Халіп, Натальля Радзіна або Павал Шарамет, былі асуджаныя паводле адміністрацыйных артыкулаў. Незалежныя друкаваныя выданьні (прыкладам, Наша Ніва, Народная Воля) выключаныя зь дзяржаўнай сеткі распаўсюду.

У лютым 2021 року журналісткі Белсат ТБ Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова пакараныя двума гадамі зьняволеньня за інтэрнэт-трансьляцыю пасьлявыбарчага пратэсту ў Менску[7].

У траўні 2021 року быў заблякаваны найбуйнейшы расейскамоўны навінасны партал tut.by, аўдыторыя якога складала каля 40% інтэрнэт-карыстальнікаў зь Беларусі; былі затрыманыя ягоныя супрацоўнікі[8]. Пазьней блякаваньні сайтаў, арышты журналістаў і ператрусы ў офісах адбыліся і ў іншых незалежных СМІ: «Нашай Ніве», «Радыё Свабодзе».

У ліпені 2021 року дзяржаўныя органы сярод мноства іншых грамадзкіх аб’яднаньняў(d) скасавалі рэгістрацыю Беларускай асацыяцыі журналістаў, Прэс-клюбу і ПЭН-цэнтру.

Свабода веравызнаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Свабода веравызнаньня ў Беларусі

Свабода сходаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьмяротнае пакараньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі

Палітычныя вязьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазасудовыя пакараньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разгром НДА[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскрымінацыя паводле нацыянальных прыкметаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выкраданьні і зьнікненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]