Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 1995 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

14 і 28 траўня 1995 году прайшлі выбары дэпутатаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня. Старшынём ВС быў абраны лідэр аграрнай партыі Сямён Шарэцкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1996 годзе прэзыдэнт А. Р. Лукашэнка ініцыяваў правядзеньне рэфэрэндуму па зьмене канстытуцыі і павелічэньні сваіх паўнамоцтваў. Вярхоўны Савет палічыў дзеяньні А. Р. Лукашэнкі спробай узурпацыі ўлады. Дэпутаты пачалі збор подпісаў, неабходных для пачатку працэдуры імпічмэнту. У якасьці пасярэднікаў для ўрэгуляваньня палітычнага крызісу прыбылі дэпутаты дзярждумы РФ на чале са сьпікерам Я. Строевым. Была падпісана дамова аб тым, што дэпутаты не праводзяць працэдуру імпічмэнту да падвядзеньня вынікаў рэфэрэндуму, вынікі якога па рашэньні Канстытуцыйнага суду павінны былі мець «кансультацыйны» статус.

24 лістапада 1996 быў праведзены рэспубліканскі рэфэрэндум. Спасылаючыся на яго вынікі, прэзыдэнт Лукашэнка да канца году сфармаваў новы дзьвюхпалатны парлямэнт — Нацыянальны сход. Першы склад ніжняй палаты парлямэнту быў цалкам прызначаны А. Лукашэнкам зь ліку дэпутатаў Вярхоўнага Савету, якія актыўна падтрымлівалі палітыку прэзыдэнта падчас восеньскага крызісу. Такім чынам дэпутацкі мандат захавалі 110 дэпутатаў з 385 абраных у 1995 годзе.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па выніках травеньскіх выбараў і давыбараў 29 лістапада 1995 году[1] парлямэнцкія мандаты атрымалі[2]:

У пачатку 1996 г. у парлямэнце былі сфармаваныя наступныя фракцыі:

У лістападзе 1996 г. поруч з рэфэрэндумам адбыліся і давыбары ў 61 акрузе. У першым туры былі абраныя 4 дэпутаты, у тым ліку прадстаўнікі Беларускае хрысьціянска-дэмакратычнай партыі (Генадзь Грушавы) ды адзін ад АГП. Але неўзабаве ВС быў распушчаны і давыбары выявіліся цалкам недарэчнымі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Выборы во всем мире. Электоральная свобода и общественный прогресс. Энциклопедический справочник. / Сост. А. А. Танин-Львов. — М.: "Российская политическая энциклопедия" (РОССПЭН), 2001. — С. 28. — 2000 ас. — ISBN 5-8243-0112-3
  2. ^ Политические партии Беларуси - необходимая часть гражданского общества Архіўная копія

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]