Перайсьці да зьместу

Обнінск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Обнінск
рас. Обнинск
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Калуская вобласьць
Дата заснаваньня 1946
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі T. N. Leonova[d]
Геаграфія
Плошча
  • 42,97 км²[1]
Вышыня НУМ 175 м
Часавы пас
Каардынаты 55°06′ пн. ш. 36°37′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48439
Паштовы індэкс 249030–249040
Нумарны знак 40
Сайт admobninsk.ru (рас.)
Обнінск на мапе Расеі
Обнінск
Обнінск
Обнінск

О́бнінск (па-расейску: Обнинск) — горад (з 1956 году) у Расеі. Знаходзіцца ў Калускай вобласьці. Насельніцтва складае 115 029 чалавек паводле зьвестак за 2018 год. Горад зьяўляецца першым навуковым горадам у Расеі.

Першыя згадкі пра старажытныя паселішчы на месцы сучаснага гораду адносяцца да XII стагодзьдзя. У XV стагодзьдзі уладальнікамі сяла Белкіна, якое на сёньня ўжо уключана ў склад гораду, былі баяры Белкіны. Пазьней сялом валодалі Даўгарукія і Варанцовы. У XIX стагодзьдзі маёнтак у гэтай мясцовасьці, а таксама суседнія вёскі, выкупіў Наргіз Абнінскі, удзельнік расейска-францускае вайны. У 1840 годзе ён выкупіў і сяло Белкіна. У 1946 годзе ў мястэчку была створаная сакрэтная лябараторыя, якая праводзіла дасьледваньні ў галіне ядзернай фізыкі. У 1956 годзе мястэчка атрымала статус гораду[3], а само места пачало разьвівацца як навуковы горад.

Обнінск вядомы першай у сьвеце атамнай электрастанцыяй, якая пачала сваю працу ў 1954 годзе. У цяперашні час станцыя служыць экспэрымэнтальна-дасьледчай базай і экскурсійнай славутасьцю.

  1. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst29/DBInet.cgi
  2. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года (рас.)Росстат, 2024.
  3. СССР. Административно-территориальное деление союзных республик на 1 января 1980 года / Сост. В. А. Дударев, Н. А. Евсеева. — М.: Известия, 1980. — 702 с — С. 135.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]