Атрута

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымбаль «чэрап і косткі» выкарыстоўваецца пры маркіроўцы атрутаў

Атрутысубстанцыі, якія могуць выклікаць расстройствы арганізму праз хімічную рэакцыю або іншую рэакцыю на малекулярным узроўні.

Тэрміналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мэдыцыне (асабліва вэтэрынарыі) і заалёгіі атруты біялягічнага паходжаньня называюць таксінамі. Адрозьненьне між абодвума тэрмінамі не заўсёды адназначнае нават сярод адмыслоўцаў.

Вытворныя формы «таксычны» і «атрутны» сынанімічныя.

У хіміі і фізыцы атрутай азначаюць субстанцыю, якая запавольвае альбо каталізуе рэакцыю. Глядзіце, напрыклад, нуклеарная атрута(en).

У гутарковай мове тэрмін «атрута» часта ўжываецца для апісаньня ўвогуле любых шкодных рэчываў, у тым ліку каразійных, канцэрагенаў, мутагенаў, тэратагенаў і іншых шкодных забруджальных субстанцыяў.

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Матэйка. «Атручаньне каралевы Боны»

У гісторыі чалавецтве атруты выкарыстоўваліся для забойстваў, атручаньняў, самагубстваў і пакараньня сьмерцю.

Шматлікія лекі, якія прадаюцца без рэцэптаў (напрыклад, асьпірын і парацэтамол), у вельмі вялікіх дозах выклікаюць атручаньні. Парацэтамол/ацэтамінафэн вельмі атрутны для катоў і сабакаў, хоць і прыдатны для чалавека. Алькаголь таксама таксічны ў вялікіх дозах, калі прымаецца на працягу невялікага прамежку часу.

Зь іншага боку, пэўныя мэдыцынскія працэдуры падразумяваюць выкарыстаньне таксычных уласьцівасьцяў пэўных прэпаратаў. Антыбіётыкі высока разрушальныя да біяхіміі мікраарганімаў, аднак амаль не ўплываюць на чалавека. Падобна й лекі, якія ўжываюцца ў хіміятэрапіі, даволі таксычныя; аднак іхняе выкарыстаньне апраўданае тым, што яны значна болей небясьпечныя для ракавых клетак, чым для здаровых.

Абеззаражаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі атрута была праглынутая нядаўна, яе паглынаньне можа быць запаволенае абяшкоджаньнем страўніку. Для гэтага можна ўжыць актываваны вугаль, прамываньне страўніку, поўнае прамываньне кішок або зандаваньне страўніку. Агульнапрынятыя спосабы выкліканьня ванітаў або паслабляльных лекаў не рэкамэндаваныя.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]