Дэтэрмінізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дэтэрміні́зм (па-лацінску: determinatus — выбітны, абмежаваны) — філязоўскае матэрыялістычнае вучэньне аб агульнай аб'ектыўнай абумоўленасьці зьяваў прыроды, грамадзтва й чалавечай псыхікі, у прыватнасьці волі. Галоўным у дэтэрмінізьме зьяўляецца палажэньне аб прычыннасьці, як такі зьвязак зьяваў, пры якім адна зьява (чыньнік) пры пэўных умовах спараджае іншую (дзеяньне).