Сосны
Сосны | |
Мікрараён | |
Горад: | Менск |
---|---|
Дата заснаваньня: | 1950-я |
Папярэдні статус: | пасёлак |
Со́сны — мікрараён на паўднёвым усходзе гораду Менску, уваходзіць у склад Заводзкага раёну. У межах мікрараёну праходзяць вуліцы Паўлоўскага і Красіна.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раней Сосны ўяўлялі сабой пасёлак за 10 кілямэтраў ад менскай кальцавой аўтадарогі. Заснаваны пасёлак быў у 1950-х гадох у сувязі з пачаткам будаўніцтва Інстытуту ядзернай энэргетыкі (цяпер — аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).
Пазьней за два кілямэтры ад мікрараёну былі адбудаваныя часткі памежных войскаў і ВМФ СССР. У 1998 годзе жылыя будынкі вайсковага гарадку гэтых частак увайшлі ў склад мікрараёну.
Прадпрыемствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі былой часткі войскаў сувязі знаходзіцца завод безалькагольных напояў «Трайпл».
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Транспартная праблема — даволі вострая. Мікрараён і цэнтар Менску зьвязвае толькі адзін аўтобусны маршрут №110, а таксама маршруты аўтобусаў №№111 і 112, якія праходзяць недалёка ад Сосен па Магілёўскай шашы.
Экалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя АІЭЯД — Сосны, на тэрыторыі якога знаходзіцца ядзерны рэактар з 70 кг урану, недалёка ад мікрараёну знаходзіцца магільнік ядзерных адкідаў, што ўяўляе значную небясьпеку для жыхароў Соснаў. Таксама за 2 км ад мікрараёну ў 2007 годзе была адкрытая новая гарадзкая сьметніца.