Андрэй Красін
Андрэй Красін | |
Андрей Капитонович Красин | |
Дата нараджэньня | 12 траўня 1911 |
---|---|
Месца нараджэньня | Томск, Томская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 28 сакавіка 1981 (69 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Менская вобласьць, СССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Томскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | навуковец, ядзерны фізык |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | Сыбірскі фізыка-тэхнічны інстытут, Томскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Фізыка-энэргетычны інстытут, Інстытут энэргетыкі АН БССР, Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] (1955) |
Узнагароды |
Андрэ́й Капіто́навіч Кра́сін (12 траўня [ст. ст. 30 красавіка] 1911, Томск, Расейская імпэрыя — 12 сакавіка 1981, Менск, СССР) — савецкі фізык. Акадэмік АН БССР (1960). Дырэктар Фізыка-энэргетычнага інстытуту (1956—1959), дырэктар Інстытуту энэргетыкі АН БССР (1965—1977). Ляўрэат Ленінскай прэміі (1957).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Андрэй Красін нарадзіўся 12 траўня 1911 году ў Томску. Маці — Надзея Аляксандраўна (па-расейску: Надежда Алексеевна) — пэдагог у Томску, выкладала ў Марынскай жаночай гімназіі, Томскім політэхнічным ўнівэрсытэце.
Пасьля сканчэньня фізыка-матэматычнага факультэту Томскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1934—1940 гадах працаваў у Сыбірскім фізыка-тэхнічным інстытуце й адначасова выкладаў у Томскім унівэрсытэце (асыстэнт, старшы выкладчык, дацэнт). Удзельнік Другой сусьветнай вайны. У 1945 годзе працаваў у лябараторыі Ігара Курчатава. З 1946 да 1961 году працаваў у Фізыка-энэргетычным інстытуце ў Обнінску, у 1956—1959 гадах быў ягоным дырэктарам.
Доктар фізыка-матэматычных навук.
9 траўня 1954 году разам з Барысам Дубоўскім пад кіраўніцтвам Ігара Курчатава запусьціў Обнінскую АЭС, у гэты дзень рэактар упершыню дасягнуў крытычнага стану. Ад Курчацкага інстытуту быў Міхал Мінашын[1].
У 1961 годзе пераехаў у Менск, дзе да 1965 узначальваў аддзел атамнай энэргетыкі Інстытуту энэргетыкі АН БССР, у 1965—1977 гадах быў дырэктарам гэтага інстытуту. Адначасова ў 1962—1969 гадах быў акадэмікам-сакратаром Аддзелу фізыка-тэхнічных навук АН БСССР. У 1969—1980 гадах — чалец Прэзыдыюму АН БССР. З 1977 году — загадчык лябараторыі вадароднай энэргетыкі Інстытуту цепла- й масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Памёр у Менску, пахаваны на Ўсходніх могілках.
Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1957 годзе быў узнагароджаны ў складзе групы навукоўцаў Фізыка-энэргетычнага інстытуту Ленінскай прэміяй за ўдзел у стварэньні першай у сьвеце Обнінскай АЭС. Удзельнічаў як навуковы кіраўнік у распрацоўцы рухомай атамнай электрастанцыі ТЭС-3 і ў распрацоўцы рэактараў зь ядзерным перагрэвам для пары для Белаярскай АЭС. Кіраваў распрацоўкай навукова-тэхнічных рэчываў выкарыстаньня дысануючых газаў — прынцыпова новых цепланосьбітаў у ядзернай энэргетыцы. Стварыў новы навуковы кірунак — выкарыстаньне ядзерных выпраменьваньняў для ажыцьцяўленьня радыяцыйна-хімічных працэсаў і радыяцыйнай мадыфікацыі матэрыялаў.
Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гуры Марчук (па-расейску: Гурий Марчук), які займаўся ў Фізыка-энэргетычным інстытуце лікавымі мэтадамі разьліку атамных рэактараў, дзейнасьць Красіна на пасадзе дырэктара інстытуту й ягоную наступную працу па цеплавых АЭС ацэньваў нэгатыўна:
…Конечно, жизнь в Обнинске не была безоблачной. В Физико-энергетическом институте образовались два научных направления — реакторные системы на тепловых нейтронах и системы с более «жёсткими» спектрами на промежуточных нейтронах. Руководителем первого направления был директор института Андрей Капитонович Красин. К сожалению, он не вникал в глубину проблемы, столь сложной для того времени. Группа приближённых к нему ученых, достаточно компетентных, экспериментировала, считала, проектировала. Конечно, кругозор А. К. Красина был достаточен, чтобы видеть проблему в целом, но глубокого следа в науке он так и не оставил. Однако он обладал большими амбициями и довольно ревниво относился к другим направлениям. Между тем ему и его сотрудникам удалось спроектировать несколько тепловых АЭС, но значительная часть работ была выполнена в конструкторском бюро академика Н. А. Доллежаля.[2]
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ордэн Леніна (1958)
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971)
- Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (1945)
- Ленінская прэмія (1957)
- Залаты мэдаль імя С. І. Вавілава (1974)
Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ягоным імем названа вуліца ў Менску.
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Реакторы атомных электростанций. — Минск, Наука и техника, 1971.
- Термодинамические и переносные свойства химически реагирующих систем. Часть 1 / А. К. Красин, В. Б. Нестеренко, М. А. Бажин и др. — Минск, Наука и техника, 1967—1971.
- Термодинамические и переносные свойства химически реагирующих систем. Часть 2 / А. К. Красин, В. Б. Нестеренко, М, В. Малько и др. — Минск, Наука и техника, 1967—1971.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Из истории отрасли: Первая в мире атомная электростанция(рас.). Росатом (28 чэрвеня 2010). — Физпуск реактора Первой АЭС состоялся в День Победы 9 мая 1954 года. Руководили пуском Андрей Капитонович Красин и Борис Григорьевич Дубовский. От расчётчиков участвовал Михаил Егорович Минашин. Праверана 1 кастрычніка 2011 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2012 г.
- ^ Жизнь в науке.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Храмов Ю. А. Красин Андрей Капитонович // Физики: Биографический справочник / Под ред. А. И. Ахиезера. — Изд. 2-е, испр. и дополн. — М: Наука, 1983. — С. 144. — 400 с. — 200 000 ас.
- Андрей Капитонович Красин на сайте ФЭИ
- Андрей Капитонович Красин в базе данных «История белорусской науки в лицах» Центральной научной библиотеки имени Я. Коласа НАН Беларуси
- Нарадзіліся 12 траўня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 1981 годзе
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Дактары фізыка-матэматычных навук
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Ляўрэаты Ленінскай прэміі
- Савецкія фізыкі
- Акадэмікі Акадэміі навук БССР