Дом Кастравіцкай
Даходны дом | |
Даходны дом Кастравіцкай
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | вуліца Валадарскага (26) і вуліца Кірава[d] (11) |
Каардынаты | 53°53′41.54″ пн. ш. 27°33′15.1″ у. д. / 53.8948722° пн. ш. 27.554194° у. д.Каардынаты: 53°53′41.54″ пн. ш. 27°33′15.1″ у. д. / 53.8948722° пн. ш. 27.554194° у. д. |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Аўтар праекту | А. Краснапольскі |
Дата заснаваньня | 1911 |
Дата пабудовы | 1911 год |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Даходны дом Кастравіцкай | |
Даходны дом Кастравіцкай на Вікісховішчы |
Дом Кастраві́цкай — колішні даходны дом з рысамі стылю мадэрн у Менску, які месьціцца на скрыжаваньні Валадарскага й вул. Кірава 26/11, гісторыка-культурныя каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пабудаваны ў 1911 годзе (архітэктар А. Краснапольскі) у стылі мадэрн[1]. Стары адрас — Магазынная, 5 — рог Серпухаўскай і Магазыннай. Дом Ядзьвігі Кастравіцкай (1867—1935), сястры старшыні (1907—1921) Менскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдварда Вайніловіча (1847—1928).
На 1-м паверсе месьцілася ўпраўленьне Лібава-Роменскай чыгункі, тут жа месьцілася аптэка й таварыства ўзаемадапамогі чыгуначнікаў, арганізаванае пасьля 1905 году, на астатніх — жыльлё[1][2].
За савецкім часам у доме месьціся камісійная крама й кафэ[3]. Цяпер у будынку месьціцца салён мэблі й кафэ[4].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дом уяўляе сабой трохпавярховы мураваны П-падобны ў пляне будынак, пастаўлены на высокі цокаль. Аб’ёмна-пляніровачная кампазыцыя складаецца з трох частак: вуглавой і дзьвюх франтальных (па вул. Кірава й Валадарскага), фасады якіх аформленыя рознымі па канфігурацыі аконнымі й дзьвярнымі праёмамі, бальконамі, дэкаратыўным арнамэнтам, разнастайнымі керамічнымі ўстаўкамі, фактурнымі тынкаванымі слаямі. Мастацкая выразнасьць дасягаецца спалучэньнем неатынкаваных плоскіх сьценаў з тэракотавай цэглы й пабеленых атынкаваных прасьценкаў, карнізаў, ліштваў. Цэнтар фасаду, арыентаванага на вул. Кірава, вылучаны аб’яднанымі па вэртыкалі аконнымі праёмамі й завершаны паўцыркульным атыкам. Сьцены фасаду, арыентаванага на вул. Валадарскага, завершаныя 2 трапэцападобнымі атыкамі, дах — трапэцападобным ліхтаром. Вугал будынка зрэзаны, а на ўзроўні 2-га паверху створаны эркер, над ім — 3-гранны аб’ём, які завяршаўся вежачкай (не захавалася)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- ^ Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. — Мінск: Беларусь, 2007. — 304 с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-01-0729-9
- ^ Минск. Краткий справочник. 1967 (рас.). minchanin.esmasoft.com. Праверана 17 жніўня 2014 г.
- ^ ул. Володарского, дом 26 (рас.). map.by. Праверана 28 жніўня 2014 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 713Г000070 |
Дом Кастравіцкай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў