Даніел Алвэс
Даніел Алвэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 траўня 1983[1][2][3][…] (41 год) | |
Рост | 172 см[6] | |
Вага | 70 кг[6] | |
Пазыцыя | задні абаронца, абаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
Жуазэйру Баія | ||
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2002 2002—2008 2008—2016 2016—2017 2017—2019 2019—2021 2021—2022 2022—2023 |
Баія Сэвільля Барсэлёна Ювэнтус Турын Пары Сэн-Жэрмэн Сан-Паўлу Барсэлёна УНАМ Пумас |
25 (2) 175 (11) 391 (14) 19 (2) 48 (2) 56 (3) 14 (1) 13 (0) |
Зборныя | ||
2006—2022 | Бразылія | 126 (8) |
Даніел Алвэс да Сылва (па-партугальску: Daniel Alves da Silva; нарадзіўся 6 траўня 1983 году, Жуазэйру, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Перад заканчэньнем кар’еры гуляў за мэксыканскі клюб УНАМ Пумас, які спыніў кантракт з гульцом у 2023 годзе пасьля таго, як футбаліст быў затрымалі ў Гішпаніі ў сувязі з абвінавачаньнямі ў плоцевых злачынствах[7][8][9].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Баія»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даніел Алвэс пачаў сваю кар’еру ў бразыльскім клюбе «Баія» й неўзабаве быў заўважаны скаўтамі з Эўропы. Пасьля выступленьня за моладзевую зборную Бразыліі ў 2002 годзе Алвэса на шэсьць месяцаў арэндавала гішпанская «Сэвільля».
«Сэвільля»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2003 годзе Алвэс удзельнічаў са зборнай у моладзевым чэмпіянаце сьвету, на турніры Даніел добра праявіў сябе, ягоная зборная стала пераможцам турніру, а Алвэс увайшоў у тройку найлепшых гульцоў турніру. Пасьля гэтага «Сэвільля» выкупіла трансфэр Алвэса. У сьнежні 2006 году Алвэс падпісаў новы кантракт з «Сэвільляй» да 2012 году.
«Барсэлёна»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]7 чэрвеня 2008 году перайшоў у «Барсэлёну», быўшы набытым, каб замяніць Джанлюку Дзамброту, які перайшоў у «Мілян». Арыентаваная сума трансфэру склала ад 29 да 32 млн эўра, кантракт разьлічаны на 5 гадоў[10]. Нягледзячы на жаданьне пакінуць клюб, на прэс-канфэрэнцыі Даніел ня здолеў стрымаць сьлёз, сказаўшы, што ён прыйшоў у «Сэвільлю» хлопчыкам, а пакідае яе мужчынам.
Перад сэзонам 2009—2010 гадоў абраў нумар 2, які дастаўся яму пасьля таго, як Мартын Касэрэс перайшоў у «Ювэнтус» на правах арэнды. У жніўні 2019 году вярнуўся на радзіму, каб гуляць за «Сан-Паўлу»[11].
Зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За асноўную зборную Алвэс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць каманды Эквадору, выйшаўшы на замену, праз тры дні ў таварыскім матчы ён дэбютаваў у асноўным складзе супраць зборнай Кувэйту.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Сэвільля»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2007
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2007
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2006, 2007
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2006
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2009, 2012, 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2009, 2010, 2011, 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2009, 2011, 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2009, 2011, 2015
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2017
- Уладальнік Кубка Італіі: 2017
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Францыі: 2018
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2018
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2017, 2018
«Сан-Паўлу»:
- Чэмпіён штату Сан-Паўлу: 2021
Бразылія:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2007, 2019
- Уладальнік Кубка Канфэдэрацыяў: 2009, 2013
- Алімпійскі чэмпіён: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Dani Alves // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в DANIEL ALVES daniel alves da silva // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Daniel Alves Da Silva // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://jc.ne10.uol.com.br/esportes/2023/03/15194129-em-protesto-moradores-de-juazeiro-cobrem-estatua-em-homenagem-a-daniel-alves.html
- ^ а б https://ge.globo.com/ba/futebol/noticia/estatua-de-daniel-alves-e-inaugurada-em-juazeiro-mas-vira-meme-ta-parecendo-padre-cicero.ghtml
- ^ а б в г https://www.psg.fr/equipes/equipe-premiere/effectif/dani-alves
- ^ Faus, Joan (20.01.2023). «Brazil’s Dani Alves jailed on remand in Spain over sexual assault allegation». Reuters.
- ^ «Dani Alves held without bail on sexual assault charges; Pumas terminate contract». ESPN.
- ^ Wilson, Joseph (3.02.2023). «Judge hears 8 witnesses in Dani Alves sexual assault case». Associated Press.
- ^ Алвес сменит «Севилью» на «Барселону» (рас.). Чемпионат.ру. Архіўная копія ад 9 сьнежня 2013 г.
- ^ Дани Алвес вернулся на родину – подписал 3-летний контракт с «Сан-Паулу». Eurosport
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 6 траўня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Баіі
- Бразыльскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Футбалісты клюбу «Баія» Салвадор
- Футбалісты клюбу «Сэвільля»
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж
- Футбалісты клюбу «Сан-Паўлу»
- Футбалісты клюбу «УНАМ Пумас» Мэхіка