Перайсьці да зьместу

Instagram

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Instagram
Здымак зроблены тэлефонам на плятформе Android вэрсія 1.0 beta 9
Здымак зроблены тэлефонам на плятформе Android вэрсія 1.0 beta 9
Тып сацыяльная сетка
Даступныя мовы ангельская, кітайская, француская, нямецкая, італьянская, японская, карэйская, партугальская, гішпанская, расейская
Уладальнік Meta, Inc.[d][1]
Аўтар Kevin Systrom[d] і Mike Krieger[d]
Пачатак працы 6 кастрычніка 2010 (15 гадоў таму)
Рэгістрацыя абавязковая задарма
Актуальны стан працуе
Рэйтынг Alexa 44 (жнівень 2013)
Ліцэнзія платная ліцэнзія[d] і бескаштоўнае апраграмаваньне[d]
instagram.com
Прыклад выкарыстаньня дастасунку Instagram
Калаж з фатаграфіі, зьмененай 15 рознымі Instagram-фільтрамі

Instagram (чытаецца — Інстаґрам) — бясплатны дастасунак абмену фатаздымкамі і відэазапісамі, які дазваляе карыстальнікам здымаць фатаграфіі і відэа, прымяняць да іх фільтры, а таксама распаўсюджваць іх праз свой сэрвіс і шэраг іншых сацыяльных сетак[2]. Instagram робіць фатаграфіі ў квадратнай форме — як камэры Kodak Instamatic і Polaroid, і як любыя сярэднефарматныя камэры 6×6. Большасьць мабільных фотадастасункаў выкарыстоўвае суадносіны бакоў 3:2.

Гэты дастасунак сумяшчальны з прыладамі iPhone, iPad і iPod Touch на iOS 4.3 і вышэй, а таксама з тэлефонамі на плятформе Android 2.2 і вышэй з падтрымкай OpenGL ES 2. Распаўсюджваецца праз App Store і Google Play адпаведна.

У красавіку 2012 году Instagram быў набыты кампаніяй Facebook. Дакладны кошт пакупкі склаў 300 мільёнаў даляраў грашовымі сродкамі і 23 мільёны акцыяў кампаніі[3].

Распрацоўка Instagram пачалася ў Сан-Францыска, калі Кевін Сыстрам (Kevin Systrom) і Майк Крыгер (Mike Krieger) вырашылі пераарыентаваць свой праект Burbn на мабільныя фатаграфіі[4]. Праграма зьявілася ў краме дастасункаў App Store кампаніі Apple 6 кастрычніка 2010 году.

Неўзабаве пасьля выпуску дастасунку да каманды далучыўся Джош Рыдэль у якасьці мэнэджара супольнасьці. У лістападзе 2010 году каманда папоўнілася Шэйнам Сўіні — інжынэрам праекту, а ў жніўні 2011 году — Джэсікай Золман як ІТ-эвангелісткай супольнасьці.

У студзені 2011 году да дастасунку былі дададзеныя хэштэгі для таго, каб было лягчэй знаходзіць карыстальнікаў і фатаздымкі[5].

У верасьні 2011 году была выпушчаная вэрсія дастасунку 2.0, у якой зьявіліся жывыя фільтры, імгненная зьмена нахілу, чатыры новыя фільтры, фатаграфіі высокага разрозьненьня, апцыянальныя межы, паварот адным клікам і абноўлены абразок[6]. У красавіку 2012 году была выпушчаная вэрсія дастасунку для плятформы Android[7], якое за содні было запампаванае больш за мільён разоў[8].

9 красавіка 2012 г. Facebook абвясьціў пра набыцьцё мабільнага фотадастасунку Instagram за $ 1 млрд. Уладальнікам гэтага фатасэрвісу Facebook пералічыў 300 мільёнаў даляраў і перадаў каля 23 мільёнаў сваіх акцыяў. Акрамя таго, сацыяльная сетка абавязалася ў выпадку зрыву ўгоды выплаціць Instagram няўстойку ў 200 мільёнаў даляраў[9]. У сувязі з купляй 25 чэрвеня выйшла абнаўленьне 2.5.0, у выніку якога ў Instagram зьявілася больш шчыльная інтэграцыя з Facebook.

У жніўні 2012 кожную сэкунду ў Instagram ставілася 575 лайкаў і дадаваўся 81 камэнтар. На Instagram карыстальнікі праводзілі ў сярэднім 257 хвілін на месяц, што на паўтары гадзіны больш, чым у Твітэры.[10]

У канцы 2012 году Instagram анансаваў зьмену правілаў карыстальніцкай дамовы. Сярод новаўвядзеньняў павінны быў зьявіцца пункт, што Instagram атрымлівае правы на выкарыстаньне фатаграфіяў, што запампоўваюцца ягонымі карыстальнікамі, у тым ліку ў рэклямных мэтах.[11] Гэта выклікала рэзкую крытыку ў грамадзтве, як сярод удзельнікаў Instagram, так і з боку юрыстаў па аўтарскім праве. Многія ўдзельнікі Instagram выдалілі свае ўліковыя запісы. Па зьвестках аналітычнай службы AppData, Instagram, магчыма, страціў да 25% карыстальнікаў — яго штодзённая наведвальнасьць зьнізілася з 16 млн да 12 млн. Чуткі аб адмове карыстальнікаў ад Instagram ударылі па акцыях Facebook. Сутыкнуўшыся з крытыкай і пратэстамі, кіраўніцтва сэрвісу перафармулявала спрэчны пункт карыстальніцкай дамовы, заявіўшы, што іх намеры былі няправільна зразумелыя.

У красавіку 2013 году Instagram паведаміў аб пачатку ўкараненьня сваёй новай распрацоўкі, якая дазволіць карыстальнікам адзначаць на фатаздымках сябе, сваіх сяброў, цікавыя месцы, а таксама вядомыя брэнды. Акрамя гэтага будзе прадастаўленая магчымасьць наладжваць сыстэму апавяшчэньняў аб новых адзнаках і, у тым ліку, рабіць іх прыватнымі[12].

У чэрвені 2013 Instagram анансаваў магчымасьць запісу відэа даўжынёй да 15 сэкундаў.

8 жніўня 2013 зьявілася інтэграцыя з сацыяльнай сеткай «Вконтакте»[13].

У сучасным стане Інстаграм стаў зьбіраць вакол сабе розныя асобы, якія злоўжываюць сучаснымі тэхнічнымі сродкамі. Напрыклад, карыстаюцца сродкамі зьмены й паляпшэньня ўласнага выгляду на здымках. У Польшчы Чадаман стварыў песьню на тое пытаньне пад назваю Дзяўчына зь Інстаграма, якая стала адразу ж вядомай у Польшчы ў 2019 годзе.

Да сьнежня 2010 году ў Instagram быў адзін мільён зарэгістраваных карыстальнікаў. У чэрвені 2011 году — ужо пяць мільёнаў. Да верасьня гэтая лічба падвоілася, а да сакавіка 2012 колькасьць карыстальнікаў дасягнула амаль 30 мільёнаў[14]. Напрыканцы лютыга 2013 году Instagram абвясьціў аб 100 мільёнах актыўных карыстальнікаў.

Instagram паведаміў пра 100 мільёнаў запампаваных фатаграфіяў у ліпені 2012 году, у жніўні гэта колькасьць дасягнула 150 мільёнаў. У сакавіку 2014 году «Інстаграм» дасягнуў 200 млн штомесячных карыстальнікаў, якія запампавалі звыш 20 млрд фотаздымкаў. Штодзень абнародавалі па 60 млн здымкаў і пакідалі 1,6 млрд упадабаньняў[15].

5 сакавіка 2010 году, падчас працы над дастасункам Burbn, Кевін Сыстром закрыў раўнд фінансаваньня ў памеры 500 000 даляраў ад Baseline Ventures і Andreessen Horowitz. 2 лютага 2011 году было абвешчанае, што Instagram прыцягнуў 7 мільёнаў даляраў ад розных інвэстараў, у тым ліку ад Benchmark Capital, Джэка Дорсэя, Крыса Сака (праз фонд LOWERCASE Capital) і Адама Д’Анджэлё.

  • У студзені 2011 году Instagram заняў другое месца ў намінацыі «Найлепшы мабільны дастасунак» ў конкурсе 2010 TechCrunch Crunchies[16].
  • У траўні 2011 году часопіс Fast Company паставіў CEO Кевіна Сыстрама на 66-е месца ў сьпісе «100 самых крэатыўных людзей у бізнэсе ў 2011 годзе»[17].
  • У чэрвені 2011 году часопіс Inc уключыў заснавальнікаў Сыстрама і Крыгера ў сьпіс «30 тых, каму няма 30»[18].
  • У верасьні 2011 году Instagram выйграў у намінацыі «Найлепшы мясцовы дастасунак» ў конкурсе SF Weekly Web Awards[19].
  • У 2011 годзе Састром і Крыгер зьявіліся на вокладцы верасьнёўскага выпуску часопіса 7×7[20].
  • У сьнежні 2011 году Apple выбрала Instagram «дастасункам году для iPhone»

Instagram прылады і сэрвісы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Папулярнасьць дастасунку справакавала зьяўленьне мноства распрацовак, так ці інакш зьвязаных з Instagram. У якасьці асобнага напрамку такіх распрацовак можна вылучыць праекты разнастайных прыладаў, прызначаных для працы з Instagram.

Першым з такіх прыладаў зьяўляецца Instagram Socialmatic Camera — камэра, дызайн якой выкананы ў стылі абразкі Instagram. Камэра дазваляе адразу апрацаваць фатаграфію і даслаць яе ў Instagram, а таксама мамантальна раздрукаваць фатаграфію. Такім чынам, распрацоўшчыкі прылады хочуць перанесьці Instagram у рэальны сьвет, прапаноўваючы карыстальнікам дзяліцца фатаздымкамі ня толькі ў сацыяльнай сетцы, але і ў жыцьці[21]. Першыя мадэлі прадукту ADR студыі і Polaroid, якія можна будзе набыць ўжо ў 2013 годзе, будуць мець два аб’ектывы, сэнсарны дысплэй, міні-друкар з 4-ма картрыджамі, аптычны зум, 3G-модуль, а таксама абсталяваны WiFi і Bluetooth.[22]

Другой прыладай зьяўляецца адмысловая лічбавая фатарамка Instacube, якая таксама выкананая ў стылістыцы абразкі Instagram і ўмее паказваць на сваім экране фатаграфіі са стужкі абранага Instagram акаўнта.

Таксама зьяўляюцца сэрвісы, якія дазваляюць надрукаваць фатаграфіі карыстальнікаў Instagram на розных прадметах — магнэты, падушкі, саколкі, палотны і інш.

  • Instamap — гэта дастасунак, які дазваляе знайсьці Instagram фатаграфіі па зададзеным геаграфічным месцазнаходжаньні або хэштэгу. Вынік можа быць адлюстраваны ў выглядзе галерэі або мапы;
  • 100 Cameras in 1- дастасунак для iPhone, які дазваляе накладаць яшчэ больш эфэктаў на фатаграфіі з Instagram.
  • Statigr.am — бясплатны дастасунак, які дазваляе праглядаць статыстыку аб Instagram-рахунку, уключаючы інфармацыю аб пасьлядоўніках, лайках і камэнтарах;
  • 4 K Stogram — бясплатны дастасунак з адкрытым кодам, які дазваляе запампоўваць фатаграфіі Instagram на PC, Mac або Linux.
  • BeautyBeat — дастасунак, які дазваляе запампаваць свой малюнак, апрацаваць фільтрамі і падзяліцца зь сябрамі вынікам.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. https://help.instagram.com/581066165581870/
  2. Dan Frommer Here’s How To Use Instagram (анг.)
  3. Emil Protalinski Facebook buying Instagram for $300 million, 23 million shares (анг.)
  4. Systrom, Kevin What is the history of Instagram (анг.)
  5. Introducing Hashtags on Instagram (анг.)
  6. Introducing Instagram v2.0 (анг.)
  7. Instagram стала даступная ўладальнікам Android-смартфонаў (рас.)
  8. Приложение Instagram для Android менее чем за сутки скачано 1 млн раз  (рас.)
  9. Facebook раскрыў падрабязнасьці зьдзелкі па куплі Instagram (рас.)
  10. Instagram ў СоцКаталёгу (рас.)
  11. webcitation.org/6DbgYYUfJ Julianne Pepitone Instagram can now sell your photos for ads (анг.)
  12. Instagram даў сваім карыстальнікам новыя магчымасьці(недаступная спасылка) (рас.)
  13. Горад у прамым эфіры (рас.)
  14. Почти фотограф. Instagram сделал на Android (рас.)
  15. Надзея Нікалаева. Рэкорды «Інстаграма» // Зьвязда : газэта. — 1 красавіка 2014. — № 59 (27669). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
  16. Congratulations Crunchies Winners!. TechCrunch: The Crunchies Awards (анг.)
  17. The 100 Most Creative People in Business in 2011. FastCompany (анг.)
  18. Christine Lagorio Kevin Systrom and Mike Krieger, Founders of Instagram (анг.)
  19. Jake Swearingen SF Weekly Web Awards 2011: We Have Some Winners! (анг.)
  20. The Hot 20 2011  (анг.)
  21. Instagram Socialmatic Camera — новая эра сацыяльных сетак (анг.)
  22. Instagram Socialmatic Camera Polaroid  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]