Дыегу Алвэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дыегу Алвэс
Дыегу Алвэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1985 (33 гады)
Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія
Рост 188 см
Вага 85 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Валенсія
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007
2007—2011
2011—
Атлетыка Мінэйра
Альмэрыя
Валенсія
61 (0)
123 (0)
129 (0)
Зборныя
2011— Бразылія 9 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 студзеня 2017.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2014.

Дыегу Алвэс Карэйра (па-партугальску: Diego Alves Carreira; нарадзіўся 24 чэрвеня 1985 году, Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія) — бразыльскі футбаліст гішпанскага клюбу «Валенсія», які гуляе на пазыцыі брамніка.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў прафэсійную кар’еру ў «Атлетыка Мінэйра». У 2007 годзе перайшоў у гішпанскую «Альмэрыю», якая ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшла перад гэтым у Ля Лігу. Першапачаткова ён прайграваў месца ў аснове брамніку Давыду Кабэньнё, але затым стаў часьцяком гуляць у стартавым складзе й дапамог клюбу дасягнуць выніковага 8 месца.

Пасьля таго, як Кабэньнё перайшоў у склад «Раё Вальекана» ў жніўні 2008 году, Алвэс стаў асноўным брамнікам клюбу ў сэзоне 2008—2009 гадоў.

У 2011 годзе бразыльскі галкіпэр узьяднаўся са сваім былым настаўнікам Унаі Эмэры, заключыўшы кантракт з «Валенсіяй»[1]. За «лятучых мышэй» Дыегу дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, 13 верасьня 2011 году ён адыграў увесь матч супраць бэльгійскага «Генку»[2].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алвэс быў абраны для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году ў Пэкіне, але ніводнага матчу гэтак і не згуляў; усе 5 матчаў браму абараняў Рэнан. 11 лістапада 2011 году Дыегу дэбютаваў у зборнай Бразыліі, ён адыграў «на нуль» у таварыскім матчы супраць зборнай Габону.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атлетыка Мінэйра:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бразылія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дыегу Алвэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў