Элтан Аруда
| Элтан Аруда | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 траўня 1978[1][2][3] (47 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998—2002 | Вашку да Гама | 52 (0) |
| 2002—2005 | Уніян Лейрыя | 67 (0) |
| 2005—2016 | Порту | 232 (0) |
| 2020—2021 | Уніян Лейрыя | 5 (0) |
| Зборныя | ||
| 2006—2007 | Бразылія | 3 (0) |
Э́лтан да Сы́лва Ару́да (па-партугальску: Helton da Silva Arruda; нар. 18 траўня 1978 году, Сан-Гансалу, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, брамнік. За нацыянальную зборную Бразыліі правёў 3 матчы і стаў уладальнікам Кубка Амэрыкі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кар’еру пачаў у роднай Бразыліі, выступаючы за клюб «Вашку да Гама», разам зь якім заваяваў шэраг трафэяў. У 2002 годзе перабраўся ў Партугалію, дзе далучыўся да складу клюбу «Лейрыя». 9 сакавіка 2003 году дэбютаваў за клюб у матчы супраць «Акадэмікі», які скончыўся зь лікам 3:1. У канцы сэзону 2004—2005 гадоў падпісаў кантракт з клюбам «Порту». Першыя сэзоны ў новым клюбе правёў на лаўцы запасных гульцоў, бо на той час за «цмокаў» выступаў Вітор Бая. Зь цягам часу заняў месца асноўнага брамніка клюбу.
15 лістапада 2006 году Элтан дэбютаваў у зборнай Бразыліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі. У 2007 годзе Элтан уваходзіў у склад зборнай у розыгрышы Кубка Амэрыкі, дзе Бразылія стала пераможцам турніру, аднак на пляцоўку брамнік не выходзіў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Вашку да Гама»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2000
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2000
- Уладальнік Кубка Мэркасур: 2000
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі (7): 2006, 2007, 2008, 2009, 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Партугаліі (4): 2006, 2009, 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі (6): 2006, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013
- Перможца Лігі Эўропы: 2011
Бразылія:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2007
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Helton // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ HELTON da silva arruda // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Helton da Silva Arruda // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на афіцыйным сайце ФК «Порту»
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на PortuGOAL
- Статыстыка на ForaDeJogo
- Профіль на Transfermarkt
- Нарадзіліся 18 траўня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Вашку да Гама» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Уніян» Лейрыя
- Футбалісты клюбу «Порту»
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты
- Бразыльскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году