Доні
| Доні | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 кастрычніка 1979[1] (46 гадоў) | |
| Рост | 194 см | |
| Вага | 91 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001 | Батафогу РП[d] | 0 (0) |
| 2001—2003 | Карынтыянс | 59 (0) |
| 2004 | Сантус | 0 (0) |
| 2004—2005 | Крузэйру | 6 (0) |
| 2005 | Жувэнтудзі[d] | 20 (0) |
| 2005—2011 | Рома | 147 (0) |
| 2011—2013 | Лівэрпул | 4 (0) |
| 2013 | Батафогу РП[d] | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2007—2010 | Бразылія | 10 (0) |
Данібэр Аляксандар Марангон (па-партугальску: Doniéber Alexander Marangon; нар. 22 кастрычніка 1979 году ў Жундыяі, Бразылія) — колішні бразыльскі футбольны брамнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Доні пачаў сваю кар’еру ў 1999 годзе ў клюбе «Батафогу». Затым выступаў за «Карынтыянс», дзе адгуляў 59 матчаў за два гады. У 2004 годзе перайшоў у «Сантус», дзе ня здолеў прабіцца ў асноўны склад, потым перабраўся ў «Крузэйру», дзе таксама прабыў нядоўга. У 2005 годзе прыйшоў у «Жувэнтудзі», дзе адразу стаў асноўным брамнікам. Паказваючы добры ўзровень гульні, трапіў у поле зроку італьянскай «Ромы», якая набыла яго 31 жніўня 2005 году ў апошні дзень летняга трансфэрнага акна.
Спачатку ў першым сваім сэзоне за рымлянаў Доні прайграваў барацьбу за месца ў браме гульцу італьянскай моладзевай зборнай Джанлюку Курчы, але неўзабаве выцесьніў яго са складу. У сэзоне 2007—2008 гадоў добра праявіў сябе, стаўшы адным з найлепшых брамнікаў Сэрыі А.
15 ліпеня 2011 году падпісаў кантракт з ангельскім клюбам «Лівэрпул»[2][3]. У 2013 годзе вярнуўся назад на радзіму, падпісаўшы кантракт з клюбам «Батафогу».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў за зборную Бразыліі 5 чэрвеня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Doniéber Alexander Marangão // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Reds complete Doni deal. Liverpool FC
- ↑ Roma: e' ufficiale, via Doni e Riise. ANSA
- ↑ Новости футбола. soccer.ru.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на афіцыйным сайце «Лівэрпулу»
- Профіль на сайце Soccerway
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
- Футбалісты клюбу «Батафогу» Рыбэйран-Прэту
- Футбалісты клюбу «Карынтыянс» Сан-Паўлу
- Футбалісты клюбу «Сантус»
- Футбалісты клюбу «Крузэйру» Бэлу-Арызонці
- Футбалісты клюбу «Жувэнтудэ» Кашыяс-ду-Сул
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Лівэрпул»
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты