Жуан Сылвэйра дос Сантус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жуан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 лютага 1979(1979-02-01)[1][2] (45 гадоў)
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазыцыя абаронца, цэнтральны абаронца
Моладзевыя клюбы
1989—1996 «Дукі-ды-Кашыяс»
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2002
2002—2007
2007—2012
2012—2015
2016—2019
Фламэнгу
Баер Левэркузэн
Рома
Інтэрнасьёнал
Фламэнгу
75 (5)
139 (10)
117 (9)
69 (4)
55 (1)
Зборныя
2001—2010 Бразылія 79 (7)

Жуан Сылвэйра дос Сантус (па-партугальску: Juan Silveira dos Santos; нар. 1 лютага 1979 году; Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, былы абаронца нацыянальнай зборнай Бразыліі.

У 1989—1996 гадах выступаў за юнацкую каманду «Дукі-ды-Кашыяс». У 1996 гадах выступаў за «Флямэнга»[3].Найлепшыя гады правёў у складзе «Баер Левэркузэн» і Ромы (па пяць сэзонаў за кожны)[4]. У складзе «Ромы» заваяваў Кубак і Супэркубак Італіі. 13 ліпеня 2012 году разарваў пагадненьне з «Ромай» па пагадненьні бакоў[5]. Праз тры дні на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з «Інтэрнасьёнал»[6]. У красавіку 2019 году скончыў кар’еру гульца[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]