Сан-Паўлу (футбольны клюб)
Сан-Паўлу | |
![]() | |
Поўная назва | São Paulo Futebol Clube |
---|---|
Заснаваны | 25 студзеня 1930 |
Горад | Сан-Паўлу, Бразылія |
Стадыён |
Марумбі Умяшчальнасьць: 67 052 |
Галоўны трэнэр | Эрнан Крэспа |
Чэмпіянат | Сэрыя А |
· 2019 | 6 месца |
http://www.saopaulofc.net/ |
«Сан-Паўлу» (па-партугальску: São Paulo Futebol Clube) — бразыльскі футбольны клуб з гораду Сан-Паўлу. Шасьціразовы чэмпіён Бразыліі. Трохразовы ўладальнік Кубка Лібэртадорэс. «Сан-Паўлу» зьяўляецца адным з самы пасьпяховых клюбаў у бразыльскім футболе. Клюб гуляе ў чэмпіянаце штату Сан-Паўлу, а таксама ў Сэрыі А чэмпіянату Бразыліі, а таксама ўвааходзіць у сьпіс пяці клюбаў, якія ніколі не выляталі з найвышэйшага дывізіёну чэмпіянату Бразыліі.
Найбольш пасьпяховымі для клюбу лічацца 1990-я гады, калі пад кіраўніцтвам трэнэра Тэле Сантана «Сан-Паўлу» атрымаў перамогу ў трох розыгрышах чэмпіянату штату і аднойчы ў Сэрыі А, а таксама ў шэрагу міжнародных спаборніцтваў. Перамогі ў двух Кубках Лібэртадорэс у 1992 і 1993 гадох, як раз прыпадаюць на гэты час. Даволі пасьпяховымі зьяўляюцца і 2000-я гады, калі клюб тройчы запар стаўся чэмпіёнам краіны і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.
«Сан-Паўлу» зьяўляецца трэці клюбам паводле колькасьці прыхільнікаў, маючы на сваім раунку больш за 17 мільёнаў прыхільнікаў. Традыцыйнамі для хатніх матчаў клюбу зьяўляюцца белая кашуля з двума гарызантальнымі палосамі, адна зь якіх чырвоная, а іншая чорная, белыя шорты і шкарпэткі. Хатнім стадыёнам зьяўляецца пляцоўка «Марумбі», якая здольная зьмясьціць 67 052 чалавекі.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1977, 1986, 1991, 2006, 2007, 2008
- 1931, 1943, 1945, 1946, 1948, 1949, 1953, 1957, 1970, 1971,
- 1975, 1980, 1981, 1985, 1987, 1989, 1991, 1992, 1998, 2000,
- 2005
- 1992, 1993, 2005
- 1993, 1994
- 1994
- 1993
- 1992, 1993
- 2005
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Актуальны на 4 траўня 2020 году
|
|
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сан-Паўлу (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў