Хаславічы
Хаславічы лац. Chasłavičy | |
Першыя згадкі: | 1526 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Хаславіцкі |
Насельніцтва: | 3772 чал. (2016) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 48140 |
Паштовы індэкс: | 216620 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°11′0″ пн. ш. 32°9′0″ у. д. / 54.18333° пн. ш. 32.15° у. д.Каардынаты: 54°11′0″ пн. ш. 32°9′0″ у. д. / 54.18333° пн. ш. 32.15° у. д. |
Хаславічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://admin.smolensk.ru/~hislav/ |
Хасла́вічы, Хісла́вічы — мястэчка ў Расеі, на рацэ Сажы. Адміністрацыйны цэнтар Хаславіцкага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 3772 чалавекі. Знаходзяцца за 70 км на поўдзень ад Смаленску, за 35 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Пачынак (лінія Смаленск — Рослаў).
Хаславічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятых Барыса і Глеба, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Хаславічы (Хотславичи) датуецца 1450 годам[1] сярод пацьверджаных вялікім князем Казімерам выслуг князя Андрэя Порхаўскага ў амсьціслаўскага князя Лугвена (Сямёна). Як сяло, цэнтар воласьці, разьмешчанай паміж Крычавам і Амсьціславам, Хаславічы ўпамінаюцца ў разгранічэньнях з Маскоўскай дзяржавай 1523 году — пачатку XVII ст.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хаславічы сталі цэнтрам нягродавага староства Амсьціслаўскага ваяводзтва. У 1620 годзе паселішча перайшло ў валоданьне Салтыковых. У XVIII ст. Салтыковы збудавалі тут царкву і сядзібу з паркам.
Пад 1710 годам Хаславічы ўпамінаюцца як мястэчка з царквой Сьвятых Барыса і Глеба, уладаньне К. Цеханавецкага. У 1719 годзе зь мястэчка выплачвалася чопавае ў памеры 800 злотых (адно з найбольшых у Амсьціслаўскім ваяводзтве). 13 лютага 1754 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас прызначыў апошняга старосту хаславіцкага — Яна Цеханавецкага[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Хаславічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1773 годзе расейская імпэратрыца Кацярына II падаравала Хаславіцкае староства таемнаму дарадцу Кохміну. Паводле рэвіскай сказкі 1778 году, у мястэчку было 2 плянавальныя цэнтры: стары — Замак, і новы — забудаваны з усіх бакоў Рынак, ад якога адыходзілі вуліцы Амсьціслаўская, Смаленская, Лызкова, Чавуская, Козараўская і Падалянская[1]. У 1783—1785 гадох у Хаславічах было 143 будынкі; жылі ганчары, кавалі, сьлесары, краўцы, шаўцы, кушняры, кухары, сталяры[3]. У 1784 мястэчка ўвайшло ў склад Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні.
На 1880 год у Хаславічах было 617 драўляных (171 хрысьціянскі і 446 юдэйскіх) і 1 мураваны дом, дзеялі цэрквы Сьвятых Барыса і Глеба (захавалася і дзее) і Сьвятой Кацярыны (згарэла ў 1949 годзе), а таксама 8 юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі расейская народная вучэльня, сельская лякарня, гарбарны завод і бровар. На 1910 год у мястэчку было 603 будынкі, зь іх 3 мураваныя; працавалі валасная і мяшчанская ўправы, паштова-тэлеграфны аддзел, пазыкова-ашчаднае і пажарнае таварыствы.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хаславічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва Хаславічы не вярнулі БССР[4] і перавялі ў Рослаўскі павет РСФСР. У 1928 годзе Хаславічы сталі цэнтрам раёну, у 1935 годзе — атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 26 верасьня 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1963—1965 гадох Хаславічы ўваходзілі ў склад Манастыршчанскага раёну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1783—1785 гады — 770 чал.[1]
- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 3408 чал.; 1880 год — 4361 чал. (2095 муж. і 2266 жан.), зь іх 739 праваслаўных і 3642 юдэі
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 6894 чал., зь іх шляхты і службоўцаў — 10, духоўнага стану — 7, купцоў — 30, мяшчанаў — 5947, сялянаў — 886, іншых — 14; 1931 год — 3158 чал.; 1959 год — 3785 чал.; 1970 год — 3682 чал.; 1979 год — 4451 чал.; 1989 год — 5013 чал.;
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 4617 чал.; 2007 год — 4399 чал.; 2009 год — 4342 чал.; 2012 год — 3982 чал.; 2013 год — 3862 чал.; 2014 год — 3763 чал.; 2015 год — 3755 чал.; 2016 год — 3772 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Хаславічах працуюць сярэдняя і мастацкая школы, лякарня, 2 бібліятэкі, кінатэатар.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Хаславічах у розны час існавалі вуліцы Амсьціслаўская, Замкавая[5], Козараўская, Лызкова, Падалянская, Смаленская і Чавуская.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ільнозавод, цагельня, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарадзішча (XII—XIII стагодзьдзі)
- Сядзіба Салтыковых (XIX—XX стагодзьдзі)
- Царква Сьвятых Барыса і Глеба (1880)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятой Кацярыны
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сямён Зімніцкі (1873—1927) — тэрапэўт, прафэсар Казанскага ўнівэрсытэту
- Аляксандар Карэў (1899—1975) — тэатральны дзяяч, рэжысэр і пэдагог
- Юры Міхалёў (нар. 1938) — біёляг
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Мяцельскі А.. Хіславічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 412.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 324.
- ^ Мяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 23. — Менск, 2008.
- ^ Тручаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
- ^ Историческая справка, Хаславіцкі раён
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900.
- Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|