Глінкаўскі раён
| Глінкаўскі раён | |
| Глинковский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Смаленскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Глінка |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва (2005) | 6081 |
| Плошча | 1223,2 км² |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · найніжэйшы пункт | 282 м 172 м |
| Месцазнаходжаньне Глінкаўскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +7 48165 |
| Код аўтам. нумароў | 67 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Глінкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Глінка.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча раёну — 1223,2 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Дарагабускім раёнам, на паўночным захадзе з Кардымаўскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Пачынкаўскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Ельнянскім раёнам.
Разьмяшчаецца ў заходняй частцы Ельнянскага і ўсходняй часткі Пачынкаўскага ўзвышшаў, абмежаваных з паўночнага захаду Верхнедняпроўскай нізінай. Па тэрыторыі раёну цячэ некалькі рэчак: Дняпро — на працягу 30 км, і ягоныя прытокі Устрам — 52 км, Воласьць — 40 км, Бароўка — 17 км, прыток Сажа — Хмара.
Глебы ў раёне дзярнова-падзолістыя. Лясы займаюць 48,2% тэрыторыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён быў утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі былых Смаленскага і Ельнянскага паветаў Смаленскай губэрні. У 1961 годзе быў расфармаваны і ўлучаны ў склад Ельнянскага раёну. Адноўлены ў 1980 годзе.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць насельніцтва — 6081 чалавек (2005). Усё насельніцтва жыве ў сельскіх умовах.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раёне маецца 6 сельскіх паселішчаў:
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аднакалейнай неэлектрафікаваная чыгуначная лінія Смаленск — Сухінічы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Глінкаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||