Вяліскі раён
| Вяліскі раён | |
| Велижский район | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Вяліж |
| Улучае | 9 муніцыпальных утварэньняў |
| Дата ўтварэньня | 1927 |
| Насельніцтва (2005) | 13 198 |
| Плошча | 1,473 тыс. км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +3 |
| Тэлефонны код | +7 48132 |
| Код аўтам. нумароў | 67 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Вялі́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэньне) на паўночным захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Вяліж.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча раёну складае 1,473 тыс. км².
Мяжуе на поўначы і паўночным захадзе з Пскоўскай і Цьвярской абласьцямі, на ўсходзе і паўночным усходзе зь Парэцкім раёнам, на захадзе зь Беларусяй, на поўдні з Руднянскім раёнам.
У раёне знаходзіцца найніжэйшае месца Смаленскай вобласьці (перасячэньне Дзьвіной мяжы вобласьці) — 140 мэтраў над узроўнем мора.
Па тэрыторыі раёну цячэ рака Заходняя Дзьвіна. Раён мае шмат балотаў і азёраў, найбуйнейшыя балоты:
- Драздоўскі Мох,
- Лагунскі Мох,
- Мацюшынскі Мох;
Маюцца азёры:
- Чаплі,
- Рябікоўскае,
- Гатчынскае,
- Залюбішчанскае,
- Хаменкоўскае.
Глебы ў раёне дзярнова-слаба- і сярэднепадзолістыя, у паніжэньнях — дзярнова-падзоліста-глеевые. Лясы (галоўным чынам хваёвыя і ялова-шыракалістыя, маладыя хваёвыя і драбналістыя) займаюць 49,5% тэрыторыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вяліскі раён утвораны ў 1927 у складзе Ленінградзкай вобласьці на тэрыторыі былога Вяліскага павету Віцебскай губэрні. У 1929 быў перададзены ў Заходнюю вобласьць, у складзе Смаленскай вобласьці — з 1937. У 1963 быў далучаны да Парэцкаму раёну. Адноўлены — у 1965.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва — 13 198 чалавек (2005).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раёне маецца 1 мескае і 8 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы
Сельскія паселішчы
Дарогі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз землі раёну праходзіць абласная аўтамабільная дарога Р133 Смаленск — Невель і аўтадарога Р131 Вяліж — Сенькава — мяжа зь Беларусяй (на Віцебск).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||||||||||
