Духаўшчынскі раён
| Духаўшчынскі раён | |
| Духовщинский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Смаленскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Духаўшчына |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва (2008) | 17 000 |
| Плошча | 2610 км² |
| Месцазнаходжаньне Духаўшчынскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +7 48166 |
| Код аўтам. нумароў | 67 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Духаўшчы́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Духаўшчына.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча раёну — 2610 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы зь Цьвярской вобласьцю, на захадзе з Парэцкім раёнам, на паўднёвым захадзе са Смаленскім раёнам, на поўдні з Кардымаўскім раёнам, на паўднёвым усходзе зь Ярцаўскім раёнам, на ўсходзе з Холм-Жыркоўскім раёнам Смаленскай вобласьці.
Вялікую частку раёну займае Духаўшчынскае ўзвышша, якое зьяўляецца водападзелам басэйнаў рэчак Дзьвіны і Дняпра. На тэрыторыі раёну знаходзяцца вытокі рэчак Дражня і Хмосьць. У паўночнай частцы рэльеф паніжаецца і тут месьцяцца найбуйнейшыя балоты вобласьці: Сьвіцкі і Вярвіскі мох. Азёры: Вяліста і Махнач.
Глебы ў раёне дзярнова-падзолістыя, на поўначы і ў цэнтральнай частцы — сярэдне- і сільнападзолістыя. Лясы займаюць 54,2 % тэрыторыі.
На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Смаленскае паазер’е, з унікальнымі азёрамі і карэннымі лясамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Духаўшчынскі (тады — Духаўскі) павет быў утвораны ў 1777 у выніку пераносу павятовага цэнтру зь сяла Касплі ў Духаўшчыну. У існым выглядзе раён утвораны ў 1929 на тэрыторыі былых Духаўшчынскага і Парэцкага паветаў.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць насельніцтва — 17 тыс. чалавек (2008).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раёне маецца 2 мескія і 6 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы
Сельскія паселішчы
- Бабінскае сельскае паселішча
- Берасьнёўскае сельскае паселішча
- Булгакаўскае сельскае паселішча
- Добрынскае сельскае паселішча
- Прачысьценскае сельскае паселішча
- Трацьцякоўскае сельскае паселішча
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чыгуначная лінія Смаленск — Сошна (Азёрны) і далей да чыгуначнай лініі Масква — Рыга (злучаюцца ў Цьвярской вобласьці). Паралельна яе аўтадарога Р136 Смаленск — Нялідава.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Духаўшчынскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||